Вы тут

1 сакавіка стартавала дабрачынная акцыя ЮНІСЕФ «Дабро пачынаецца з нас»


Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі прапануе аформіць электронную або папяровую паштоўку, здзейсніўшы такім чынам ахвяраванне. Зрабіць гэта можна на сайце арганізацыі, а валанцёры ЮНІСЕФ у Беларусі адправяць яе адрасату. 


У той час, як многія вымушана або добраахвотна застаюцца дома на самаізаляцыі, словы падтрымкі будуць для іх надзвычай актуальныя! Новыя дабрачынныя паштоўкі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі створаны на аснове малюнкаў дзяцей з інваліднасцю і напоўнены самымі шчырымі і добрымі пажаданнямі юных мастакоў. Цяпер можна выбраць паштоўку да Дня нараджэння ці павіншаваць блізкіх з надыходам вясны, але на працягу года калекцыя паштовак будзе папаўняцца. 

Скарыстацца паштоўкамі і павіншаваць кліентаў могуць і кампаніі: такі знак увагі падкрэсліць сацыяльна-адказную пазіцыю і жаданне мяняць жыццё дзяцей да лепшага.
Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку праграмы «Сям’я кожнаму дзіцяці», якая дапамагае дзецям з інваліднасцю аднавіць кантакт з бацькамі або знайсці новую сям’ю, а маладым людзям з інваліднасцю наладзіць самастойнае жыццё пры падтрымцы спецыялістаў і валанцёраў.

З 2018 года праграма «Сям’я кожнаму дзіцяці» рэалізуецца ў Гомельскай вобласці. У 2018-2019 гадах фокус быў зроблены на ўдасканаленні работы з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. У выніку каля 500 бацькоў атрымалі інфармацыю аб іх правах, даступных медыцынскіх, рэабілітацыйных, сацыяльных і адукацыйных паслугах. Палепшылася становішча 51 дзіцяці ў 45 родных сем’ях. У чатырох выпадках спецыялісты прадухілілі адмову ад дзяцей.

Традыцыя дарыць паштоўкі за невялікае ахвяраванне на развіццё праграмнай дзейнасці ЮНІСЕФ у Беларусі нарадзілася ў 2020 годзе пад Каляды. Тады навагоднія паштоўкі атрымалі каля 200 чалавек па ўсёй краіне. На гэты раз акцыя «Дабро пачынаецца з нас» стартуе напярэдадні Свята Вясны — 8 сакавіка. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».