Вы тут

Жаночыя вобразы ў фарфоры прадставяць у мастацкай галерэі Савіцкага


Выстава «Жаночы вобраз у фарфоры» з калекцыі Віктара Суворава адкрыецца 5 сакавіка ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.


У экспазіцыі прадэманструюць каля 150 прадметаў з фарфору, якія ўяўляюць выдатную палову чалавецтва, у самых розных выявах. Віктар Сувораў — член Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў, ён збірае фарфор ўжо больш за 15 гадоў.

«Выстава аб’яднала парцалянавыя статуэткі заводаў Беларусі, Германіі, Расіі, Украіны, Латвіі. Часавы дыяпазон ахоплівае перыяд з 1930-х гадоў па цяперашні час. У экспазіцыі можна ўбачыць рыжскі, украінскі фарфор, вырабы Ленінградскага фарфоравага завода. Таксама прадстаўлены парцалянавыя прадметы розных формаў: рэдкія кварты з выявай жанчын, дзяўчына-кубак, карагод прыгажунь ў нацыянальных касцюмах 15 савецкіх рэспублік», — распавялі арганізатары.

Беларусь таксама славілася парцалянавымі заводамі — Мінскім і Добрушскім. У 2009 годзе сталічнае фарфора-фаянсавае прадпрыемства спыніла працу. Такі ж лёс напаткаў і шматлікіх вытворцаў былога Савецкага Саюза. Калекцыя Суворава ўтрымлівае вырабы ўжо не існуючых фабрык.

«Калекцыянер прапанаваў метафарычна паглядзець на прыгожы пол: жанчына-котка, жанчына-акула, жанчына-змяя падкрэсліваюць шматаблічнасць жаночай натуры. Прадстаўлена мноства казачных персанажаў — Папялушка, Гаспадыня Меднай гары, Снягурка, Чырвоная Шапачка, героі літаратурных твораў — Скрыначка з „Мёртвых душ“ Мікалая Гогаля. Не менш цікавымі для наведвальнікаў стануць вобразы жанчыны-маці, жанчыны ў спорце, у мастацтве, у сельскай гаспадарцы і прамысловасці — гэта класічныя сюжэты парцалянавых статуэтак савецкага часу», — адзначылі ў галерэі.

Чароўныя жаночыя вобразы ў фарфоры будуць радаваць наведвальнікаў мастацкай галерэі да 9 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.