Вы тут

1 сакавіка ўступілі ў сілу абноўленыя КоАП і ПВКоАП


Сёння, 1 сакавіка пачынаюць дзейнічаць абноўленыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях(ПВКоАП). Што менавіта зменіцца для беларусаў, распавялі на канале СТБ.


Адміністрацыйную адказнасць па многіх правапарушэннях, згодна з абноўленым КоАП змякчылі. А парадак прыцягнення грамадзян і арганізацый, а таксама ІП да адміністрацыйнай адказнасці спрасцілі. Стаўка робіцца на выхаваўчы і прафілактычны характар. За нязначную правіну могуць зрабіць толькі папярэджанне. Але за паўторнае парушэнне, а таксама значнае і грубае прадугледжана сур'ёзная адказнасць.

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая, практычна па чвэрці правапарушэнняў могуць быць ужытыя прафілактычныя меры, то бок, вусная заўвага, папярэджанне замест прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

І ўсё ж галоўнай асаблівасцю новых кодэксаў з'яўляецца замацаванне прыярытэту прафілактычных мер уздзеяння перад пакараннем.

smolnews.ru

Згодна з КоАП, уступілі ў сілу і новыя штрафы для кіроўцаў у выпадку некаторых парушэнняў правілаў дарожнага руху. Для прыцягнення да адказнасці з сённяшняга дня больш актыўна задзейнічаюць камеры аўтаматычнай фіксацыі. Таксама прадугледжана магчымасць (але пакуль яна не рэалізаваная) штрафаваць за адсутнасць тэхагляду падалена.

«Новы Кодэкс змякчыў адказнасць за шэраг парушэнняў, — паведаміла старшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Спадабаева. —Так, напрыклад, за кіраванне транспартным сродкам без тэхагляду або без рамяня бяспекі, за нявыстаўлены знак аварыйнага прыпынку падчас якой-небудзь паломкі аўтамабіля можна ўжо атрымаць папярэджанне. Акрамя таго, з 1 сакавіка за няпройдзены тэхагляд адказнасць будзе несці ўжо ўладальнік аўтамабіля

У перспектыве аўтааматараў будуць прыцягваць да адказнасці з дапамогай камер аўтаматычнай фіксацыі. «Ліст шчасця» можа прыйсці не толькі за перавышэнне хуткасці, але і за адсутнасць страхоўкі і тэхагляду, рух па паласе для грамадскага транспарту і праезд на чырвонае святло.

З 1 сакавіка за кіраванне ў нецвярозым выглядзе вышэйшай мерай пакарання стануць штраф у памеры каля 6 тысяч рублёў і пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.