Вы тут

ЕЭК абнуліла ўвазную пошліну на сыравіну з каштоўнымі металамі


Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне знізіць да 0% стаўкі ўвазных мытных пошлін на асобныя віды сыравіны, якая змяшчае каштоўныя металы і іх злучэнні, паведаміў БелТА прадстаўнік гандлёвага блока ЕЭК Аляксей Ашыхмін.


«Рашэнне адобрана тэрмінам на 3 гады. Сёння адпаведныя пошліны складаюць ад 3 да 15% ад мытнага кошту», — растлумачыў Аляксей Ашыхмін.

У цяперашні час рынак каштоўных металаў у Еўразійскім эканамічным саюзе валодае недастатковым запасам крыніц сыравіны для загрузкі магутнасцяў афінажных прадпрыемстваў. Прынятае рашэнне павінна павысіць узровень загрузкі вытворчасці ў дзяржавах — членах ЕАЭС, а таксама павялічыць падатковыя паступленні.

«Увядзенне тарыфнай меры будзе садзейнічаць укладанню інвестыцый у новыя тэхналогіі афінажнай і ювелірнай вытворчасці, у ахову працы і прамысловую бяспеку, а таксама абарону навакольнага асяроддзя», — пракаментаваў прынятае рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

З улікам дэфіцыту сыравіны на ўнутраным рынку ЕАЭС стаўкі нулявых увазных мытных пошлін ужо ўжываліся для некаторых відаў такіх тавараў у перыяд з 2 студзеня 2017 года па 31 снежня 2017 года і з 24 чэрвеня 2018 года па 30 чэрвеня 2020 года

Прэв’ю: ЕАЭС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?