Вы тут

Беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу


Беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БЕЛТА.


Лепшая з беларусак Арына Сабаленка па-ранейшаму знаходзіцца на 8-м месцы, маючы ў сваім актыве 4810 ачкоў. У парным рэйтынгу Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс займаюць вядучыя пазіцыі. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 14-й пазіцыі, набраўшы 3535 ачкоў, у Аляксандры Сасновіч 838 балаў і 96-е месца, Вольга Гаварцова займае 138-ю пазіцыю, набраўшы 572 ачкі, Вера Лапко - на 280-м радку, маючы 237 балаў. На гэтым тыдні дзве беларускія тэнісісткі згуляюць на прадстаўнічым турніры ў катарскім г.Доха. Вікторыя Азаранка ў першым раўндзе сустрэнецца з расіянкай Святланай Кузняцовай, якая займае 39-е месца ў сусветным рэйтынгу. Арына Сабаленка пачне спаборніцтвы з другога круга, дзе яе саперніцай будзе пераможца паядынку паміж іспанкай Гарбінье Мугурусай (16-ы нумар рэйтынгу WTA) і расіянкай Веранікай Кудзярметавай (34). У 1/16 фіналу турніру ў французскім Ліёне Аляксандра Сасновіч згуляе з канадскай тэнісісткай Эжэні Бушар (143), а Вера Лапко будзе сапернічаць з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч (130).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9186 ачкоў,

2. Наомі Осака (Японія) - 7835,

3. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,

4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5370,

6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,

7. Серэна Уільямс (ЗША) - 4915,

8. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4810,

9. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4735,

10. Петра Квітава (Чэхія) - 4571.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў падняўся на сем прыступак і займае 76-е месца (936 ачкоў), Ілья Івашка знаходзіцца на 112-й пазіцыі (681), Уладзімір Ігнацік - на 338-м радку (132).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12030,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,

3. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 9735,

4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,

5. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,

6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6595,

7. Аляксандр Звераў (Германія) - 5615,

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4609,

9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3480,

10. Матэа Берэціні (Італія) - 3480.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.