Вы тут

Старшыня Гомельскага аблвыканкама сустрэўся са студэнтамі і супрацоўнікамі ГДУ


Падтрымку маладых спецыялістаў, развіццё розных галін і рэгіёна ў цэлым, захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны абмяркоўвалі на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя САЛАЎЯ са студэнтамі і супрацоўнікамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.


Генадзь Салавей падкрэсліў важнасць такіх сустрэч як аднаго з варыянтаў прамой сувязі ўлады з установамі і прадпрыемствамі. Губернатар расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці, паведаміла БелТА. Ён адзначыў, што па выніках мінулага года ВРП вобласці склаў 99,8 % да ўзроўню 2019-га: «Мы ўбачылі, дзе ёсць слабыя месцы, і цяпер сканцэнтравалі ўвагу на гэтых момантах».

Сярод прыярытэтных пры фарміраванні Праграмы развіцця на 2021—2025 гады Генадзь Салавей назваў кірунак «Здаровая сям'я». «Летась былі выдзелены вялікія сродкі для медыцыны, набыта сучаснае абсталяванне, увялі ў строй новую сучасную паліклініку ў Гомелі і іншыя аб'екты. У цэлым за год дадаткова з бюджэту адшукалі Br105 млн для гэтай галіны, бо здароўе чалавека — самае важнае», — падкрэсліў ён.

Драйвер росту эканомікі — у інавацыях, інвестыцыях, перакананы Генадзь Салавей. Чакаецца, што маштабныя праекты будуць рэалізаваны ў дрэваапрацоўцы, металургіі, калійнай прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах. Актыўна мадэрнізуецца і транспартная інфраструктура.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў важную ролю навукі ў развіцці рэгіёна. «Навацыі, якія гатовыя прапанаваць ад навукі, мы зможам ужываць у вытворчасці», — сказаў ён.

Пытанні, якія задавалі губернатару студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта, датычыліся выдзялення жылля маладым спецыялістам, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, ільгот, гарантый і іншых відаў падтрымкі для тых, хто прыходзіць на сваё першае рабочае месца.

«На месцах да маладых спецыялістаў павінна быць па-сапраўднаму бацькоўскае стаўленне. Кіраўнікам варта бачыць у новым пакаленні сваіх будучых пераемнікаў і рыхтаваць іх, асабліва гэта актуальна для невялікіх гарадоў, сельскай мясцовасці. Не трэба сцягваць усіх у вялікія гарады», — сказаў Генадзь Салавей. Ён звярнуў увагу, што віды падтрымкі, у тым ліку і па чарнобыльскіх рэгіёнах, рэгламентаваны нарматыўнымі дакументамі. Дадатковыя бонусы агаворваюцца і ў калектыўных дагаворах.

Што датычыцца жылплошчы для маладых спецыялістаў, то тут варта развіваць будаўніцтва арэнднага жылля, адзначыў губернатар. Абмеркавалі на сустрэчы тэму замацавання маладых спецыялістаў і тое, як не дапусціць адтоку з рэгіёна высокаматываваных выпускнікоў і школ, і ВНУ. Па словах Генадзя Салаўя, замацаванне маладых спецыялістаў у рэгіёне вар'іруецца ад 50 % да 90 %. «Наша задача, каб нашы кадры засталіся ў вобласці», — падкрэсліў ён. І гэта шмат у чым залежыць ад пазіцыі канкрэтных прадпрыемстваў, іх кіраўнікоў. Для падрыхтоўкі і замацавання маладых спецыялістаў варта больш актыўна выкарыстоўваць мэтавыя накіраванні, звярнуў увагу кіраўнік вобласці.

Студэнтка ўніверсітэта папрасіла губернатара падтрымаць ідэю пабудаваць пры ВНУ адкрытую спартыўную пляцоўку, на якой маглі б рыхтавацца да спаборніцтваў спартсмены, а ў вольны час з карысцю бавіць час гараджане. «Падумаем, як падставіць плячо. Магчыма, як варыянт, ад сродкаў, заробленых на суботніку, або праз іншыя крыніцы», — адказаў Генадзь Салавей. Ён падкрэсліў, што спартыўная інфраструктура вобласці развіваецца. Летась у Гомелі ўвялі ў эксплуатацыю два басейны. У кожным раёне абласнога цэнтра абсталявалі спартыўныя комплексы. Будуюцца пляцоўкі і ў шасці раёнах вобласці. Ёсць ідэя ў найбліжэйшыя гады пабудаваць шматкіламетровую веладарожку ў Гомелі. «Вядома, варкаўт-пляцоўкі з гульнявымі зонамі вельмі патрэбныя, бо прафесійны шлях многіх спартсменаў пачынаецца менавіта з дваровага спорту», — лічыць старшыня аблвыканкама.

Ішла на сустрэчы гаворка і пра запланаваную рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Партызанская крынічка» на месцы базіравання партызанскага атрада «Бальшавік» пад Гомелем, і ў цэлым пра тое, як важна захаваць гістарычную праўду пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: Перспектыўная глыбінка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».