Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка падпісаў указы аб прысваенні спецыяльнай і воінскіх званняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Палкоўнікам Уладзіміру Купрыянюку, Раману Подліневу, Мікалаю Карпенкову, Дзмітрыю Шахраеву, Андрэю Паўлючэнку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра. Віктару Лукашэнку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра запасу.
Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі кіраўнік дзяржавы прысвоіў палкоўніку міліцыі Генадзю Казакевічу.
Акрамя, таго Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду.
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.