Вы тут

Каляндар стрыжак на сакавік


2 сакавіка, аўторак. Разам са стрыжкай валасоў можна справакаваць новыя хваробы, страціць актыўнасць у справах, таму стрыжку варта адкласці да больш спрыяльнага часу.


3 сакавіка, серада. Нейтральны дзень для стрыжкі. Прамыя валасы найлепшым чынам дапамогуць прыцягнуць станоўчыя энергетычныя патокі.


4 сакавіка, чацвер. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў. Хочаце сур'ёзных змен у жыцці, зрабіце бунтарскую стрыжку, стварыўшы эфект нядбайнасці.


5 сакавіка, пятніца. Новая стрыжка станоўча паўплывае на ўзаемаадносіны з дамачадцамі і каханым чалавекам.


6 сакавіка, субота. Парады астролагаў неадназначныя: альбо стрыжомся і кардынальна фарбуемся, альбо нічога не робім на галаве.


7 сакавіка, нядзеля. Спрыяльны дзень для модных сіметрычных стрыжак. Паход у цырульню дапаможа пазбавіцца ад матэрыяльных праблем.


8 сакавіка, панядзелак. Добры дзень для новай прычоскі, але варта ўлічыць, што пасля стрыжкі валасы растуць павольней, чым звычайна, паколькі Месяц зараз меншае.


9 сакавіка, аўторак. Выдатны этап для ўсяго новага і неардынарнага, можна не толькі падстрыгчыся, але і змяніць адценне, смела эксперыментуйце.


10 сакавіка, серада. Сёння стрыжка ўзмоцніць вастрыню інтуіцыі, што дапаможа дасягнуць пастаўленых мэт. Для атрымання энергіі сёння неабходна зрабіць лёгкую прычоску, якая кучаравіцца.


11 сакавіка, чацвер. Сёння лепш пакінуць валасы ў спакоі. Стрыжку перанясіце на больш удалы дзень.


12 сакавіка, пятніца. Неспрыяльны месяцавы ўплыў на валасы. Стрыжка, зробленая ў гэты час, будзе няўдачнай, можа ўтварыцца перхаць.


13 сакавіка, субота. Дзень для стрыжкі валасоў неспрыяльны. Пакараціўшы даўжыню, вы толькі прынесяце сабе масу нязручнасцяў, валасы стануць непаслухмяныя, а працэдура ўкладкі зойме масу часу безвынікова.


14 сакавіка, нядзеля. Не самы ўдалы дзень для стрыжкі: валасы будуць адрастаць даволі павольна, а прычоска можа вас зусім не задаволіць.


15 сакавіка, панядзелак. Любыя маніпуляцыі з даўжынёй і колерам валасоў рэкамендуецца перанесці на больш удалы дзень. Інакш валасы могуць стаць непаслухмянымі, пачаць выпадаць больш за норму.


16 сакавіка, аўторак. Выдатны дзень для наведвання салона прыгажосці. Стрыжка надасць сіл і здароўя валасам: яны стануць гусцейшыя і мацнейшыя, выпадзенне значна зменшыцца.


17 сакавіка, серада. Стрыжка дадасць пачуццёвасці і прывабнасці, не трацце дарма часу, усё ў вашых руках, прыхільнікі толькі і чакаюць гэтага моманту.


18 сакавіка, чацвер. Стрыжка не толькі паскорыць рост валасоў, але і абвострыць інтуіцыю — месяцавая энергія будзе паступаць з падвоенай сілай.


19 сакавіка, пятніца. Для таго каб праявіць свае інтуітыўныя здольнасці, варта трохі падраўняць канцы валасоў. Радыкальная стрыжка сёння не вітаецца.


20 сакавіка, субота. Выдатны дзень для новай стрыжкі. У гэты дзень разам з састрыжанымі валасамі вы зможаце ачысціць сябе ад негатыву. Валасы становяцца моцныя і здаровыя.


21 сакавіка, нядзеля. Вельмі неспрыяльны час для стрыжкі. Новая прычоска можа быць няўдалай, прывядзе да мігрэні, дрэннага настрою і агульнага пагаршэння здароўя.


22 сакавіка, панядзелак. Магчымыя таніраванне, меліраванне і іншыя эксперыменты з колерам. Сур'ёзныя перамены ў прычосцы не вітаюцца.


23 сакавіка, аўторак. Стрыжку адкладзіце да лепшых часоў, каб не страціць грошы, не сапсаваць сабе настрой і не пасварыцца з блізкімі.


24 сакавіка, серада. Стрыгчыся можна і трэба, вы атрымаеце дзіўны вынік, а вось мяняць колер пакуль не абавязкова.


25 сакавіка, чацвер. Падстрыгшыся, можна атрымаюць кучаравыя валасы, калі яны былі прамыя, і аб'ёмную прычоску, калі яна не вызначалася пышнасцю. Вы гатовыя? Тады — наперад.


26 сакавіка, пятніца. Унікальны час для таго, каб удала падстрыгчыся. Люстэрка здзівіць вас атрыманым вынікам.


27 сакавіка, субота. Добры дзень для наведвання салона прыгажосці. Новая прычоска будзе ўдалая і дапаможа здабыць аптымістычны настрой, дадасць упэўненасці ў сабе.


28 сакавіка, нядзеля. Сёння — поўня, а, значыць, не рызыкуем, валасамі не займаемся, а толькі адпачываем! Пагадзіцеся, нават гучыць гэта прывабна!


29 сакавіка, панядзелак. Дзень спрыяльны для любых змен у прычосцы. Мяняйце колер, даўжыню, рабіце новую стрыжку. З пераменамі вы скінеце з сябе негатыў, няўдачы застануцца ў мінулым.


30 сакавіка, аўторак. Стрыжка прывядзе, з аднаго боку, да запаволення росту валасоў, а з другога — да ўмацавання каранёў. Паспрабуйце ў гэты дзень як мага часцей расчэсваць валасы.


31 сакавіка, серада. Сёння цалкам прыдатны дзень для стрыжкі і для афарбоўвання, праўда, пры ўмове, што вы не збіраецеся нічога мяняць, а проста хочаце абнавіць форму і падфарбаваць карані.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».