Вы тут

Рэабілітацыю пасля пнеўманіі прапануюць у Магілёўскай абласной бальніцы


У Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы пацыенты пасля перанесенай пнеўманіі, у тым ліку асацыяванай з інфекцыяй COVІD-19, могуць прайсці курс комплекснай рэабілітацыі. Тут для гэтага ёсць усе магчымасці. Для барацьбы з хваробай медыкі выкарыстоўваюць тэхналогіі лячэбнай фізкультуры, апаратнай фізіятэрапіі, масаж і іншыя метады рэабілітацыі.


А нядаўна фізіятэрапеўтычнае аддзяленне гэтай бальніцы папоўнілася новай медтэхнікай, якая прызначана для прафілактыкі і лячэння розных захворванняў, а таксама для комплекснай рэабілітацыі пасля перанесенай пнеўманіі, у тым ліку асацыяванай з інфекцыяй COVІD-19. Як адзначылі медыкі, гэтыя апараты запатрабаваныя сярод пацыентаў, якія лечацца стацыянарна і амбулаторна.

— Да нас паступілі новыя інгалятары-небулайзеры. Даўно вядома, што інгаляцыйная тэрапія — даволі эфектыўны і параўнальна хуткі метад лячэння шматлікіх захворванняў дыхальных шляхоў. Сучасныя апараты дазваляюць рэгуляваць памер часціц, хуткасць распылення лекавых рэчываў, што важна для больш выбарачнага ўздзеяння на верхнія або ніжнія дыхальныя шляхі, — удакладняе загадчык фізіятэрапеўтычнага аддзялення Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Наталля ДАБРАНСКАЯ. — Матэрыяльная база нашага аддзялення папоўнілася і сучасным апаратам лазератэрапіі (методыка лячэння на ім заснавана на ўжыванні лазераў з рознымі характарыстыкамі, што ўзмацняе лячэбны эфект), а таксама партатыўнымі апаратамі магнітатэрапіі. Іх перавага ў тым, што яны дазваляюць ажыццяўляць выкананне працэдур у палатах аддзяленняў. А зараз гэта не толькі важна, а і асабліва запатрабавана.

Медыкі падкрэсліваюць, што рэабілітацыя пасля пнеўманіі — адзін з важных этапаў для добрага самаадчування, бо пасля праходжання курса медыкаментознай тэрапіі ў востры перыяд многія пацыенты скардзяцца на тое, што ім яшчэ цяжка весці звыклы лад жыцця.

— Наша медыцынская рэабілітацыя накіравана на поўнае або частковае аднаўленне функцый органаў і сістэм арганізма, парушаных у выніку пнеўманіі, у тым ліку асацыяванай з інфекцыяй COVІD-19, прафілактыку магчымых ускладненняў, аднаўленне нармальнай жыццядзейнасці пацыента, — тлумачыць Наталля Дабранская. — Пацыенты ў нас атрымліваюць апаратную фізіятэрапію, масаж, вучацца правільна выконваць дыхальныя і агульнаўмацавальныя практыкаванні. Да кожнага — індывідуальны падыход.

Таццяна Малініна, фота аўтара

Загаловак у газеце: Лечаць без горкіх таблетак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?