Вы тут

КДК укараніць механізм прыёму ад работнікаў паведамленняў пра заробкі ў канвертах


Для абароны правоў працоўных і прафілактыкі фактаў выплат заробкаў у канвертах Камітэт дзяржаўнага кантролю прадумае механізм прыёму паведамленняў ад работнікаў. Пра гэта заявіў у эфіры праграмы «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1» кіраўнік кантрольнага ведамства Васіль Герасімаў.


Па словах старшыні КДК, у Беларусі факты выплаты заробкаў па шэрых схемах не носяць павальнага характару, аднак яны маюць месца. «Так, у Бабруйску рэкламная кампанія за 4 гады выплаціла ў канвертах Br1 млн. У выніку пацярпелі 104 супрацоўнікі кампаніі, распачата крымінальная справа», — прывёў у прыклад адзін з нядаўніх выпадкаў Васіль Герасімаў.

Камітэт дзяржкантролю, Дэпартамент фінансавых расследаванняў, падатковая і іншыя ведамствы працягнуць працу па спыненні такіх фактаў з боку наймальнікаў. Акрамя таго, магчыма, будзе ўведзена і адказнасць работнiкаў, якія, разумеючы незаконнасць атрымання шэрай зарплаты, згаджаюцца на гэта. Але, «каб пазбегнуць пэўных супярэчнасцяў», будзе пабудаваны механізм вызвалення ад адказнасці тых, хто паведаміў аб падобным факце.

Часам работнікі становяцца перад выбарам, калі сутыкаюцца з ультыматумам з боку наймальніка: ці працуй на такіх умовах, або звальняйся. «Па-першае, у такім выпадку чалавек абараняе сябе сам. Па-другое, на кожным прадпрыемстве павінен быць прафсаюз. Гэта асноўная функцыя прафсаюза — абараніць правы працаўнікоў. Трэцяе, вядома, гэта наша дапамога. Мы прадумалі, якім чынам гэта рэалізаваць. Ці гэта будзе прамая лінія, або анлайн-платформа на нашым сайце, куды людзі могуць звяртацца, каб мы абаранілі іх правы і не дапускалі іх парушэння пасля», - сказаў на заканчэнне Васіль Герасімаў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.