Вы тут

Мінспорт зацвердзіў пералік высокіх вынікаў для каманд


Міністэрства спорту і турызму ўсталявала пералік спартыўных вынікаў, дасягнутых клубамі па віду (відах) спорту і іншымі арганізацыямі фізічнай культуры і спорту на еўрапейскіх клубных турнірах па гульнявых відах спорту, у Кантынентальнай хакейнай лізе і Маладзёжнай хакейнай лізе, якія адносяцца да высокіх. Адпаведная пастанова Мінспорта № 6 ад 19 лютага 2021 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Высокім вынікам ў баскетболе будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА Еўропы і Еўракубка, у 1/4 фіналу чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, а таксама ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. У бейсболе — 1-8 месца Кубка Еўропы. У водным пола — выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у 1/4 фіналу Еўракубка (для мужчын) і Трафея еўрапейскай федэрацыі плавання (для жанчын). У валейболе — 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Чэлендж-Капа, а таксама Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.

У гандболе будзе называцца высокім вынікам 1/4 фіналу ў Лізе Еўропы і Кубку Еўропы, а таксама выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

У футболе высокім вынікам лічыцца выхад у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы для мужчын, выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў — для жанчын. У міні-футболе — выхад у элітны раунд Лігі чэмпіёнаў.

У хакеі з шайбай высокім вынікам будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, КХЛ або МХЛ, у Кантынентальным кубку — 1-2 месца. У хакеі на траве — выхад у групавы турнір Еўралігі, у «Трофі» — 1-2 месца.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.