Вы тут

30 гадоў таму выйшаў першы нумар гарадской газеты «Віцьбічы»


Заснавальнік рэдакцыі газеты «Віцьбічы» — Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт і Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў. З ліпеня 2007 года перарэгістраваная ў КВУП «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет „Віцьбічы“ і „Вячэрні Віцебск“».


Газету можна прачытаць у аўторак, у чацвер і ў суботу. Агульны наклад парадку 60 тысяч экзэмпляраў. Газета вядомая як стабільна самая тыражная ў вобласці.

Рэдакцыя з 2000 года працуе без датацый з бюджэту.

Усе гады нязменны галоўны рэдактар гэтага друкаванага СМІ — Ніна Уладзіміраўна Тулінава. У 1998 годзе ёй прысуджана званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў». У 2000 годзе ўзнагароджана знакам Міністэрства інфармацыі «Выдатнік друку». У 2011 годзе прысуджана званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска», узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». У 2013 годзе ўручаны дыплом Беларускага Саюза журналістаў «Журналіст-настаўнік». Яна таксама лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны-2014»...

«Віцьбічы» неаднаразова з'яўляліся пераможцам конкурсаў сярод сродкаў масавай інфармацыі рознага ўзроўню. Так, па выніках за 2016 год рэдакцыя прызнана пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ і ўдастоена самай прэстыжнай у Беларусі журналісцкай узнагароды «Залатая літара» за лепшы інтэрнэт-праект — «Віцьбічы»: «Пульс падзей», а таксама стала пераможцам абласнога конкурсу імя Францыска Скарыны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.