Вы тут

Матч за Суперкубак Беларусі па футболе пройдзе ў Мінску пры аншлагу


Сустрэча паміж салігорскім «Шахцёрам» і барысаўскім БАТЭ на стадыёне футбольнага клуба «Мінск» за Суперкубак Беларусі пройдзе пры аншлагу, паведамілі ў Беларускай федэрацыі футбола.


Умяшчальнасць стадыёна ФК «Мінск» складае 3 000 гледачоў. З улікам эпідэмічнай абстаноўкі ў продаж паступіла 1 500 квіткоў. Усе яны раскуплены. Паядынак пачнецца ў 19:00. Прамую трансляцыю матчу можна будзе назіраць на сайце АБФФ, у эфіры тэлеканала «Яснае ТБ», а таксама на тэлеканале «Беларусь 5».

У Доме футбола прэзентавалі абноўлены трафей. Яго змогуць убачыць заўзятары падчас матчу «Шахцёра» і БАТЭ. У 2020 г. Суперкубак і Кубак Беларусі атрымалі новае афармленне.

Матчам за Суперкубак адкрываецца новы футбольны сезон у краіне.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.