Вы тут

У Беларусі будуць выпускаць зубную пасту з антыковідным эфектам


Незвычайная зубная паста і апалашчвальнікі могуць у хуткім часе з'явіцца на прылаўках беларускіх крамаў. Пра гэта распавяла на семінары ў гарадскім Цэнтры здароўя для спецыялістаў па ЗЛЖ устаноў аховы здароўя Мінска прадстаўнік парфюмерна-касметычнай фабрыкі «Модум — наша касметыка» Людміла Набок, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


pixabay.com

— У снежні ў шэрагу СМІ з’явіліся паведамленні аб тым, што некалькі транснацыянальных кампаній выпусцілі прадукты, якія маюць антыковідный эфект, — расказала спецыяліст. — Безумоўна, мы зацікавіліся паведамленнямі не з прэсы, а тымі даследаваннямі, якія даказвалі такі эфект. Да свайго здзіўлення убачылі, што кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў прадстаўленых прадуктах, мы таксама ўжывалі.

Па словах Людмілы Набок, рэцэптуру, якая валодае антыковідным эфектам, у лабараторыі беларускай парфюмерна-касметычнай фабрыкі распрацавалі тры гады таму, калі пра СOVID-19 яшчэ ніхто не ведаў. Такія пасты і апалашчвальнікі прызначаліся для якаснага догляду за поласцю рота.

— Мы зноў вярнуліся да гэтай распрацоўкі, як высветлілася, вельмі актуальнай. Зараз плануем праводзіць даследаванні ў незалежнай лабараторыі. Як толькі атрымаем станоўчыя, я ўпэўненая, вынікі, то прапануем гэтыя прадукты беларускім спажыўцам. У далейшым пастараемся, каб гэты прадукт быў максімальна даступны, — распавяла Людміла Набок.

Як раней паведамлялі СМІ, навукоўцы высветлілі, што зубная паста і апалашчвальнікі, якія змяшчаюць цынк або волава, могуць нейтралізаваць каранавірус на 99,9% за дзве хвіліны. Да такой высновы прыйшлі амерыканскія навукоўцы, вынікі іх даследавання апублікаваныя ў медыцынскім часопісе Брытанскай стаматалагічнай асацыяцыі British Dental Journal.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.