Вы тут

Лясы Беларусі штогод паглынаюць больш 35 млн т вуглякіслага газу


Лясы Беларусі штогод паглынаюць больш 35 млн т вуглякіслага газу, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: beltur.by

«Лясы гуляюць вырашальную ролю ў рэгуляванні тэмпературнага рэжыму на планеце, з’яўляючыся галоўнымі паглынальнікамі вуглякіслага газу. Прыкладна палову выкідаў вуглякіслага газу, які, як вядома, прыводзіць да парніковага эфекту, паглынае лясная экасістэма. Таксама лес вылучае ў атмасферу кісларод. Агульны запас насаджэнняў у Беларусі перавышае за 1,8 млрд куб. м драўніны. З кожным годам гэты паказчык расце. Пры гэтым штогод лесу краіны паглынаюць больш 35 млн т вуглякіслага газу», — сказалі ў прэс-службе.

Паколькі лясная гаспадарка з’яўляецца адным з сектараў эканомікі, найбольш уразлівых да пагодна-кліматычных змен, Мінлясгас распрацаваў і зацвердзіў шэраг дакументаў. У іх ліку нацыянальны план дзеянняў па адаптацыі лясной гаспадаркі Беларусі да змены клімату да 2030 года, нацыянальны план дзеянняў па павелічэнню абсорбцыі парніковых газаў паглынальнікамі ляснога фонду на перыяд да 2030 года, а таксама стратэгія адаптацыі лясной гаспадаркі Беларусі да змены клімату да 2050 года. «У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў, пазначаных у дадзеных дакументах, чакаецца павелічэнне плошчы лясоў і ўзроўню лясістасці да 42%, палепшыцца пародная і ўзроставая структура лясоў, павялічыцца прадуктыўнасць насаджэнняў», — разлічваюць у міністэрстве.

Па шэрагу ключавых паказчыкаў, якія характарызуюць лясны фонд (лясістасць тэрыторыі, плошча лясоў і запас драўніны, якая расце, у пераліку на аднаго жыхара), Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы. Лясістасць тэрыторыі краіны ў цяперашні час складае больш за 40%. Як адзначылі ў прэс-службе, гэта максімальны паказчык больш чым за стогадовы перыяд.

Акрамя эксплуатацыйных лясоў вылучаюць прыродаахоўныя, рэкрэацыйна-аздараўленчыя і ахоўныя. Прыродаахоўныя лясы займаюць каля 1,6 млн га, або 16% тэрыторыі ляснога фонду. Асноўная іх частка — асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (лясы запаведнікаў, заказнікаў, нацыянальных паркаў, помнікаў прыроды). Доля такіх лясоў у лясным фондзе пастаянна павялічваецца і ў цяперашні час складае 15,9%. «Для захавання натуральных экалагічных сістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці навуковыя арганізацыі праводзяць актыўную працу па выяўленні і перадачы пад ахову землекарыстальнікам тыповых і рэдкіх біятопаў, якія маюць прыродаахоўную каштоўнасць на міжнародным і нацыянальным узроўні. Так, за перыяд з 2015 году выяўлена і перададзена пад ахову больш 230 біятопаў агульнай плошчай каля 27 тыс. га», — звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

Леса адыгрываюць асаблівую ролю ў захаванні воднага балансу і якасці вады. Лес, які мяжуе з воднымі аб’ектамі, выконвае важныя водарэгулёўныя і водаахоўная функцыі. Пад полагам насаджэння значна памяншаецца выпарэнне вільгаці і павярхоўны сцёк у параўнанні з бязлеснымі тэрыторыямі. Перыяд снегараставання ў лесе таксама значна больш, чым у полі. У выніку лясы падтрымліваюць высокі ўзровень вады ў рэках і вадаёмах, спрыяе стварэнню запасаў падземных вод. Дрэвастой, размешчаны па берагах вадаёмаў, іграе ролю натуральных фільтраў-ачышчальнікаў. Доля дадзеных лясоў складае больш за 20% тэрыторыі краіны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.