Вы тут

Субсідыю на арганізацыю ўласнай справы ў 2020 годзе атрымалі больш за 1600 беспрацоўных на суму 4,7 млн.рублёў


У 2020 годзе службай занятасці субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці прадастаўлены 1629 беспрацоўным на суму 4,7 млн.рублёў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Атрыманая субсідыя накіравана на арганізацыю:

  • прадпрымальніцкай дзейнасці — 1324 беспрацоўных;
  • рамеснай дзейнасці — 291 беспрацоўны;
  • дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму — 14 беспрацоўных.

Пры гэтым прыватнае унітарнае прадпрыемства арганізавалі 10 беспрацоўных, сялянская (фермерская) гаспадарка — 5 чалавек.

З ліку беспрацоўных, якія атрымалі субсідыю, 1249 чалавек прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці (76,7 працэнта ад тых, якія атрымалі фінансавую падтрымку).

У арганізацыі самазанятасці аказана падтрымка 16 беспрацоўным грамадзянам, упершыню якія шукаюць працу ва ўзросце да 21 года, і 49 грамадзянам, якія маюць інваліднасць.

У 2020 годзе аказана падтрымка 724 беспрацоўным жанчынам для арганізацыі ўласнай справы (44,4% ад агульнай колькасці), у тым ліку для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці — 586 жанчынам, рамеснай дзейнасці — 131 жанчыне, арганізацыі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму — 7 беспрацоўным жанчынам .

Асноўнымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці, якія арганізуюцца беспрацоўнымі, з’яўляюцца:

  • аказанне паслуг у галіне будаўніцтва, аздобных, электрамантажных, тынкавых, сантэхнічных і іншых рамонтных работ — 227;
  • дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту і таксі — 107;
  • тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў — 60;
  • прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці — 146;
  • раздробны гандаль — 304;
  • вытворчая дзейнасць — 54;
  • вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі — 23;
  • іншыя віды прадпрымальніцкай дзейнасці — 403.
Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».