Вы тут

«Еўрабачанне-2021» пройдзе ў традыцыйным фармаце, але колькасць членаў дэлегацый паменшаць


«Еўрабачанне-2021» пройдзе ў Ратэрдаме ў традыцыйным фармаце, але з захаваннем неабходных супрацьэпідэмічных абмежаванняў. Такую інфармацыю агучылі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Пакуль вырашана, што ўсе ўдзельнікі змогуць выступіць на сцэне ўжывую, а колькасць журналістаў і членаў нацыянальных дэлегацый скароцяць.

Перад вылетам канкурсантам рэкамендуюць прайсці пяцідзённую самаізаляцыю. Акрамя таго, яны павінны будуць здаць тэст на каранавірус не пазней чым за 72 гадзіны да паездкі.

Рашэнне аб удзеле гледачоў у мерапрыемстве пакуль не прынята.

«Еўрабачанне-2021» пройдзе 18, 20 і 22 мая.

Прэв’ю: politring.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.