Вы тут

Ці бяспечна прышчэплівацца ад COVІD-19?


На гэтае пытанне, якое хвалюе сёння многіх, адказаў Вячаслаў Гранькоў, каардынатар праграм па інфекцыйных захворваннях краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі.


— Нягледзячы на тое што вакцыны ад COVІD-19 рэгіструюцца ў экстранным парадку ў сувязі з пандэміяй, яны праходзяць усе этапы клінічных выпрабаванняў. І фактар бяспекі з'яўляецца адным з галоўных, які ўлічваецца пры рэгістрацыі вакцын. На сёння ўсе наяўныя даследаванні паказваюць, што гэтыя вакцыны бяспечныя і могуць прымяняцца для масавай вакцынацыі.

Безумоўна, урач перад прышчэпкай ацэньвае фактары рызыкі пацыента, а таксама супрацьпаказанні, паколькі, як і ў любога прэпарату, у вакцыны яны могуць быць. Але тут важна адзначыць, што рызыка непажаданых з'яў, пабочных рэакцый на вакцынацыю заўсёды нашмат меншая, чым рызыка захворвання на COVІD-19 і яго ўскладненні.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?