Вы тут

Якія шпалеры не нашкодзяць


Рамонт — складаны працэс, і пры падборы матэрыялаў кожны звяртае ўвагу на іх кошт і зручнасць у карыстанні. А на бяспеку? Пра гэта, на жаль, нярэдка забываюць. Якія матэрыялы бяспечныя і на што звяртаць увагу пры падборы шпалер, расказала ўрач-лабарант Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Клімук.


Фота з адкрытых крыніц.

Асаблівай асцярожнасці варта прытрымлівацца пры выбары пакрыцця для сцен спальні, гасцінай ці дзіцячага пакоя, паколькі ў гэтых памяшканнях мы праводзім больш за ўсё вольнага часу. Сярод найбольш бяспечных для здароўя можна вылучыць некалькі відаў насценнага пакрыцця: папяровае, вінілавае і пакрыццё на флізелінавай аснове.

Палатно на папяровай аснове цалкам бяспечнае — папера не вылучае ніякіх шкодных рэчываў, выдатна прапускае паветра. Яно не спрыяе развіццю цвілі і грыбка, адзіны недахоп — недаўгавечнасць. Палотны лёгка рвуцца, малюнак на іх хутка выгарае, мыць іх нельга.

Амаль усіх гэтых недахопаў пазбаўлены палотны на флізелінавай аснове. Флізелін атрымліваюць шляхам праклейвання цэлюлозных валокнаў. Ён па ўласцівасцях падобны на паперу, таксама не вылучае ніякіх рэчываў, «дыхае», у цэлым з'яўляецца бяспечным. Такое аздабленне трывалае, даўгавечнае, адзіны недахоп — немалы кошт.

Вінілавыя пакрыцці пераўзыходзяць паперу і флізелін па трываласці дзякуючы пласту вінілу (полівінілхларыду). Гэтае рэчыва мае цалкам хімічнае паходжанне, не прапускае паветра і вільгаць. З аднаго боку, гэта робіць палатно супертрывалым, з другога — адсутнасць паветраабмену істотна павышае рызыку развіцця цвілі і грыбка. Іншая праблема заключаецца ў тым, што полівінілхларыд можа вылучаць фармальдэгіды, якія адназначна не нясуць карысці для чалавека. Тое, што мы называем вінілам — гэта звычайны пластык, якому з дапамогай фталатаў надалі гнуткасць. У гэтых рэчывах часта ўтрымліваюцца цяжкія металы, якія нясуць найбольшую небяспеку для здароўя. Трэба быць гатовымі да таго, што якасныя і мінімальна шкодныя шпалеры з вінілавым пакрыццём будуць каштаваць дорага.

Таму не варта купляць палотны кітайскіх вытворцаў, бо менавіта іх прадукцыя часцей за ўсё парушае нормы і стандарты. Самы надзейны варыянт — матэрыялы вытворчасці Германіі, Фінляндыі і Швецыі.

Такім чынам, шпалеры з полівінілхларыду нельга назваць цалкам бяспечнымі. Але гэта справядліва для многіх рэчаў, якія прысутнічаюць у нашых кватэрах: мэбля з ДСП, ламінат, некаторыя фарбы таксама вылучаюць фармальдэгіды, але ніхто не спяшаецца цалкам адмаўляцца ад іх. Вось і ад шпалер з вінілавым пакрыццём можна не адмаўляцца зусім, проста выкарыстоўваць іх трэба асцярожна. Гэта значыць, не клеіць іх у дзіцячых пакоях, спальнях і гасціных. Выкарыстоўвайце шпалеры з ПВХ-пластом у памяшканнях, дзе ёсць добрая вентыляцыя і дзе вы праводзіце мінімум часу. Часцей за ўсё гэта пярэдні пакой і кухня. Тут такое адстройванне дакладна будзе бяспечнае для ўсіх членаў сям'і і вы зможаце адчуць усе яго перавагі, а менавіта — трываласць, даўгавечнасць, устойлівасць да вільгаці і выдатныя дэкаратыўныя ўласцівасці.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.