Вы тут

У БДУ выйшаў першы ў Беларусі «Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік»


У склад аўтарскага калектыву ўвайшлі супрацоўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковым кіраўніком і ініцыятарам праекта выступіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Анатоль Тозік.


Работа над слоўнікам вялася на працягу двух гадоў. Гэта першая лексікаграфічная праца ў гісторыі культурна-моўных сувязяў беларускага і кітайскага народаў. Арыгінальнае выданне аб'ёмам 872 старонкі ўключае больш за 18 тысяч слоў. У слоўніку прадстаўлена актуальная лексіка беларускай і кітайскай моў. Акрамя таго, аўтарскім калектывам выдання распрацавана табліца «Склады піньінь і іх беларуская транскрыпцыя».

Слоўнік адрасаваны ў першую чаргу тым, хто вывучае кітайскую мову ў Беларусі і беларускую мову — у Кітаі, а таксама беларускім і кітайскім перакладчыкам, лінгвістам, культуролагам.

Выданне будзе накіравана ў 14 цэнтраў па вывучэнні Беларусі, беларускай культуры і мовы, створаных у кітайскіх універсітэтах і навуковых установах. У іх ліку Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт, Шанхайскі педагагічны ўніверсітэт, Другі Пекінскі ўніверсітэт замежных моў і іншыя. Таксама слоўнік перададуць у бібліятэкі ВНУ і школ нашай краіны, дзе выкладаецца кітайская мова.

Плануецца, што ў сакавіку выданне паступіць і ў продаж. Яго можна будзе набыць у краме кітайскай кнігі ў Інстытуце кітаязнаўства па вуліцы Рэвалюцыйнай, 11.

Адначасова з выхадам слоўніка выдадзены падручнік беларускай мовы для кітайскіх студэнтаў.

Кітайскую мову як замежную пачалі выкладаць у школах Беларусі ў 2006 годзе, яшчэ раней — у МДЛУ (у 1993 годзе) і ў БДУ (у 2001 годзе). Сёння ў якасці асноўнай мовы і факультатыўна яе вывучаюць у 130 школах і 10 універсітэтах нашай краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.