Вы тут

Пра свае даходы лепш не забываць


Штогод каля 30 тысяч жыхароў нашай краiны прадстаўляюць падатковыя дэкларацыi па вынiках года. Тэрмiн падачы дэкларацыi — да 31 сакавiка.


Хто павiнен падаць падатковую дэкларацыю за 2020 год i заплацiць падаходны падатак? Якiя даходы неабходна дэклараваць? Якiя льготы прадугледжаны для розных катэгорый грамадзян? I якiмi спосабамi прадстаўлення дэкларацыi i аплаты падаходнага падатку могуць скарыстацца нашы людзi? На гэтыя i iншыя пытаннi адказаў начальнiк Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Андрэй Кавалеўскi падчас анлайн-канферэнцыi на сайце БелТА.

Пра даходы з-за мяжы

У лiк тых, хто павiнен прадставiць дэкларацыю, уваходзяць грамадзяне, якiя атрымлiваюць даходы за мяжой або з-за мяжы. Гэта значыць, калi фiзiчная асоба ў 2020 годзе больш чым 183 днi знаходзiлася на тэрыторыi нашай краiны, яна прызнаецца падатковым рэзiдэнтам Беларусi i павiнна даць справаздачу аб даходах, атрыманых за мяжой. А калi чалавек пражываў больш чым 183 днi за межамi краiны, па даходах даваць справаздачу яму не патрабуецца. Яны абкладаюцца падаткам у краiне, дзе ён знаходзiўся.

Асноўная маса даходаў з-за мяжы — гэта заработная плата, дывiдэнды, працэнты па рахунках i ўкладах у замежных банках, выйгрышы ў анлайн-казiно i на рынку Форэкс. Вялiкi пласт займаюць i грашовыя пераводы ад iншых грамадзян. Калi гэта блiзкiя сваякi (бацькi, дзецi, родныя браты i сёстры, дзядулi i бабулi, унукi), то падаходным падаткам такія даходы не абкладаюцца, незалежна ад iх памеру, i падаваць падатковую дэкларацыю не патрабуецца. Тое ж адносiцца i да блiзкiх сваякоў мужа цi жонкi. Калi ваша цешча вам нешта падорыць з-за мяжы, вы падатак з гэтай сумы плацiць не будзеце.

Падарункi ад асоб, якiя не адносяцца да блiзкiх сваякоў, абкладаюцца падаходным падаткам. Але ёсць падатковая льгота: сума да 7003 рублёў, атрыманая летась, падаткам не абкладаецца. Гэта значыць, падсумоўваем усе падарункi за 2020 год ад сяброў з-за мяжы i вызначаемся. Калi атрымалася менш за 7 тысяч рублёў, то не трэба падаваць дэкларацыю i плацiць падатак. Калi выйшла больш, то дэкларацыя падаецца толькi ў дачыненнi да сумы перавышэння i з гэтай жа сумы выплачваецца падаходны падатак. Значыць, калi вам падарылi 10 тысяч рублёў, то вы плацiце падатак з 3 тысяч рублёў.

Вельмi часта грамадзяне атрымлiваюць розныя пераводы з-за мяжы. З кожнага такога перавода трэба плацiць падатак?

Тут ёсць асаблiвасць, тлумачыць наш эксперт. Калi гэта перавод ад фiзiчнай асобы, якая з'яўляецца блiзкiм сваяком, то гэта не абкладаецца падаходным падаткам. Калi перавод прыйшоў ад сяброў, — схема тая ж, што i з падарункамi — гранiчная лiчба: 7003 рублi. Але калi гэта перавод не ў падарунак, а за нейкiя выкананыя работы, аказаныя паслугi альбо гэта зарплата з арганiзацыi, дывiдэнды, то абкладаецца кожны атрыманы з-за мяжы рубель.

Бываюць сiтуацыi, калi грамадзяне працавалi некалькi месяцаў за мяжой i ў iх у замежнай дзяржаве, як мае быць, таксама ўтрымалi падаходны падатак. Узнiкае пытанне з падвойным падаткаабкладаннем. Ужо, напрыклад, у Расii цi ў iншай краiне заплацiў падатак, дык неабходна паўторна плацiць падатак яшчэ i ў Беларусi?

У гэтым выпадку падатковыя кодэксы i пагадненнi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання прадугледжваюць, што Беларусь залiчыць суму падатку, выплачаную ў iншай дзяржаве, але пры ўмове прадстаўлення дакументаў, якiя пацвярджаюць, што падатак у той краiне быў утрыманы. Гэты дакумент павiнен быць завераны падатковай службай iншай дзяржавы.

Лiчым прададзеныя машыны, кватэры i дамы

Наступная вялiкая катэгорыя плацельшчыкаў — асобы, якiя атрымлiваюць даходы ад продажу нерухомай маёмасцi i транспартных сродкаў. Але тут таксама ёсць асаблiвасцi. Калi на працягу года прададзена два i больш легкавыя аўтамабiлi, то з другой i наступных аўтамашын трэба выплачваць падаходны падатак. Калi прададзены грузавы аўтамабiль масай звыш 3,5 тоны або аўтобус з больш чым 8 пасадачнымi месцамi, то нават адна адзiнка гэтай маёмасцi абкладаецца падаткам.

Што датычыцца нерухомасцi, тут гаворка iдзе не пра адзiн, а пра пяць гадоў. Калi на працягу пяцi апошнiх гадоў прададзена дзве кватэры, два жылыя дамы, два зямельныя ўчасткi, даходы ад другога аб'екта продажу абкладаюцца падаткам. Але гэта датычыцца дзвюх аднатыпных адзiнак маёмасцi, напрыклад, дзвюх кватэр. А калi прададзеныя, напрыклад, кватэра i жылы дом, нi тое нi другое не абкладаецца падаткам.

Варта адзначыць адзiн важны момант пры продажы нерухомасцi. Iльгота па адным адчужэннi даецца толькi ў дачыненнi да кватэр, жылых дамоў, садовых домiкаў (дач), зямельных участкаў, гаражоў i машына-месцаў. Калi прадаецца любая iншая нерухомасць, напрыклад камерцыйная (офiсы, гандлёвыя будынкi), то нават аднаразовы продаж абкладаецца падаткам.

У падатковым заканадаўстве прадугледжана даволi вялiкая сiстэма розных падатковых iльгот i вылiкаў. Напрыклад, калi чалавек на працягу года прадаў два легкавыя аўтамабiлi, гэта не значыць, што ўся сума з продажу другой машыны абкладаецца падаходным падаткам. У гэтым выпадку ўлiчваюцца выдаткi, звязаныя з купляй аўтамабiля. Напрыклад, чалавек у пачатку 2020 года прадаў аўтамабiль i купiў новы за 10 тысяч рублёў. Ён паездзiў, яму не спадабалася, i машыну зноў прадаў. Атрымлiваецца, што ў яго на працягу года адбылося два продажы, i з другога ён павiнен заплацiць падатак. Напрыклад, ён прадаў другую машыну за 11 тысяч рублёў. Адпаведна, падатак ён будзе выплачваць толькi з рознiцы — з 1 тысячы рублёў. А калi чалавек прадаў машыну танней, чым набыў, то падатку ў яго наогул не будзе, паколькi выдаткi перавышаюць даходы. Але прадставiць дэкларацыю неабходна i ў гэтым выпадку.

Выдаткi на нерухомую маёмасць, транспартныя сродкi неабходна пацвердзiць дакументальна: прынесцi дагавор на куплю, на будаўнiцтва, плацежныя дакументы. Але ў Падатковым кодэксе ёсць яшчэ дзве важныя нормы. Калi ў чалавека дакументы не захавалiся, то ў падатковай могуць быць звесткi, прадстаўленыя дзяржорганамi, аб памеры выдаткаў. Напрыклад, чалавек набыў аўтамабiль, паставiў яго на ўлiк у ДАI, падаў туды дакументы, i супрацоўнiкi ДАI ўнеслi звесткi, што машына была набытая за 10 тысяч рублёў. Потым чалавек дагавор страцiў. Ён звяртаецца ў падатковы орган, там глядзяць базу даных ДАI i нават пры адсутнасцi дакументаў гэтыя выдаткi чалавеку ўлiчваюць. У самым крайнiм выпадку, калi няма дакументаў i падатковы орган не можа нiяк афiцыйна атрымаць гэтыя звесткi, тады падатковае
заканадаўства прадугледжвае вылiк — 20 % не абкладаць падаткам.

Ёсць яшчэ адзiн нюанс. Чалавек мог купiць маёмасць 10 гадоў таму за зусiм iншыя грошы, а прадае сёння. Таму Падатковы кодэкс прадугледжвае механiзм асучаснiвання выдаткаў на нерухомасць i транспарт. Выдаткi грамадзянiна пералiчваюцца ў долары ЗША па курсе Нацбанка на дату расходавання, а потым аднаўляюцца назад у беларускiя рублi на дату продажу.

У падатковым заканадаўстве iснуе яшчэ адна iстотная льгота. Калi прадаецца любая маёмасць, атрыманая ў спадчыну, то даходы ад яе продажу не абкладаюцца падаходным падаткам. Калi дзве кватэры прадалi, але адна з iх была атрымана ў спадчыну, то падатак плацiць не прыйдзецца. Гэтая норма датычыцца нават камерцыйнай нерухомасцi, якая абкладаецца з кожнай здзелкi. Значыць, калi грамадзянiн атрымаў у спадчыну нейкi офiсны будынак i яго прадае, адпаведна, падатак таксама плацiць не трэба.

Дэкларацыя: лепш у электронным выглядзе

Андрэй Кавалеўскi адзначае, што фактычна ёсць тры асноўныя спосабы падачы падатковай дэкларацыi: асабiста шляхам наведвання падатковага органа, па пошце i ў электронным выглядзе. У першым выпадку фiзiчная асоба запаўняе дэкларацыю i з пашпартам звяртаецца ў падатковы орган. У нас дзейнiчае прынцып экстэрытарыяльнасцi абслугоўвання. Гэта значыць чалавек звяртаецца ў любую iнспекцыю незалежна ад таго, дзе ён пражывае, дзе зарэгiстраваны, дзе знаходзiцца на падатковым улiку. Напрыклад, калi вы прапiсаныя ў Вiцебску, але жывяце i працуеце ў Мiнску, можаце спакойна звярнуцца ў любую падатковую, як вам будзе зручна. Там усё зробяць, паведамленне на выплату вы атрымаеце.

Другi спосаб — падача дэкларацыi праз паштовую сувязь. З любой даведачнай сiстэмы альбо з афiцыйнага сайта падатковых органаў можна спампаваць бланк дэкларацыi, запоўнiць яго ўручную або на камп'ютары, раздрукаваць, падпiсацца i накiраваць па пошце. У гэтым выпадку дата падачы дэкларацыi — гэта дзень паштовага адпраўлення. Калi хтосьцi не паспявае звярнуцца ў падатковы орган, ён можа 31 сакавiка адправiць дэкларацыю. Нягледзячы на тое што яна прыйдзе ўжо ў красавiку, тэрмiн не парушаецца.

Самы перспектыўны на сёння спосаб — падача ў электронным выглядзе. Тут ёсць важная асаблiвасць. Чалавеку неабходна аднаразова звярнуцца ў любы падатковы орган з пашпартам, каб зарэгiстравацца ў асабiстым кабiнеце плацельшчыка, атрымаць улiковы запiс i пароль. Вялiкая перавага ў тым, што дэкларацыю ў электронным выглядзе можна падаць з любога пункта свету, не трэба нiкуды ездзiць. Другi вельмi важны плюс у тым, што такiм плацельшчыкам блiжэй да канца студзеня ўжо даецца папярэдне запоўненая форма дэкларацыi. Гэта значыць, там ужо ёсць усе персанальныя даныя i ўся наяўная ў падатковых органаў iнфармацыя (аб даходах з-за мяжы, аб продажы транспартных сродкаў i нерухомасцi). Чалавеку трэба праглядзець даходы, прыбраць тое, што не абкладаецца падаткам, напрыклад пераводы ад блiзкiх сваякоў. Калi нейкiх звестак недастаткова, трэба дапоўнiць iх i адправiць. Грамадзянiну не патрэбен ключ электроннага лiчбавага подпiсу, яму дастаткова мець улiковы запiс i пароль. Гэта вельмi зручна.

Паведамленне на выплату падаткаў таксама прыйдзе электронным спосабам: яно можа прыйсцi як у асабiсты кабiнет, так i на адрас электроннай пошты, якi пакiдаецца пры рэгiстрацыi. Меню асабiстага кабiнета дае мноства магчымасцяў. Адтуль можна аплацiць падатак пры наяўнасцi банкаўскай карткi i iнтэрнэт-банкiнгу шэрагу беларускiх банкаў. Падаў дэкларацыю ў электронным выглядзе, такiм жа спосабам атрымаў паведамленне, зайшоў у асабiсты кабiнет, бачыш суму падатку i аплачваеш. Таксама ў асабiстым кабiнеце можна ўбачыць i стан разлiкаў з бюджэтам.

Вяртанне ад AliExpress

Андрэй Кавалеўскi адказаў на спецыфiчнае пытанне, якое звязана з дэклараваннем.

— Пры вяртаннi тавару з замежнай iнтэрнэт-крамы i, адпаведна, выплачаных за яго сродкаў цi могуць кантрольныя органы палiчыць вернутыя грошы як даход, атрыманы з-за мяжы?

Наш эксперт адзначае, што вяртанне ўласных сродкаў не з'яўляецца даходам i падаткаабкладанню не падлягае. Па заканадаўстве беларускiя банкi, аддзяленнi паштовай сувязi прадстаўляюць у падатковыя органы звесткi аб усiх грашовых пераводах, якiя паступiлi з-за мяжы. Гэта могуць быць i зарплата, i падарункi, i пазыкi, i дывiдэнды, i выйгрышы, i ў тым лiку вяртанне ўласных сродкаў з розных гандлёвых пляцовак. Гэта Wildberries, AliExpress цi нават вяртанне ад Uber.

Гэта значыць уся iнфармацыя аб любым залiчэннi з-за мяжы паступае ў падатковыя органы. Але тое не азначае, што гэтыя сумы адразу абкладаюцца падаткам. У заканадаўстве выразна вызначана: прыбытак — гэта эканамiчная выгада. Тут iдзе вяртанне ўласных сродкаў, таму што не падышоў тавар цi не прыйшла пасылка, або неабгрунтавана былi спiсаныя грошы за паездку, якая не адбылася. Паколькi падатковыя органы ўсю гэтую iнфармацыю размяшчаюць у асабiстым кабiнеце плацельшчыка, чалавек, адкрываючы дэкларацыю, сапраўды можа ўбачыць там Wildberries, AliExpress або Uber. Але ён сам ведае, што гэта вяртанне грошай, таму ён смела гэта выдаляе з праекта падатковай дэкларацыi i да яго нiякiх прэтэнзiй няма. Падаваць дэкларацыю толькi з-за такiх зваротаў чалавеку не патрабуецца. Яны падаткам не абкладаюцца.

Але падатковыя органы ў рамках мерапрыемстваў па кантролi за аплатай падаткаў могуць накiраваць чалавеку лiст i папрасiць даць каментарый, што гэта за даход. I чалавеку дастаткова будзе проста гэта пракаментаваць. Тое можна зрабiць анлайн праз асабiсты кабiнет. Калi ёсць магчымасць, прымацуйце дакументы, якiя пацвярджаюць, што першапачаткова адбыўся плацеж.

Вынiкi леташняга дэкларавання

Андрэй Кавалеўскi адзначае, што летась у тэрмiн было пададзена крыху больш за 31 тысячу дэкларацый. Шэраг грамадзян не падалi дэкларацыю ў тэрмiн з розных прычын: хтосьцi не ведаў, хтосьцi забыўся, хтосьцi гэта не зрабiў наўмысна. Па вынiках праведзеных падатковымi органамi мерапрыемстваў дадаткова крыху больш за 3 тысячы грамадзян прыцягнута да падаткаабкладання. Калi казаць аб сумах, летась на падставе прадстаўленых дэкларацый грамадзяне заплацiлi 76 млн рублёў падаходнага падатку.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.