Вы тут

У Беларусі скарэкціраваны парадак зняцця транспарту з уліку для ўтылізацыі


Пастановай Савета Міністраў ад 1 сакавіка 2021 г. № 122 прадугледжана карэкціроўка парадку зняцця з уліку транспартных сродкаў для ўтылізацыі. Адпаведныя змены ўнесены ў Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця іх з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй транспартных сродкаў (зацверджана пастановай урада ад 31 снежня 2002 г. № 1849). Пра гэта паведамілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У прыватнасці, устаноўлена, што пры зняцці з уліку транспартных сродкаў для ўтылізацыі неабходна выканаць адну з наступных падстаў:

  • уласніку здаць у рэгістрацыйнае падраздзяленне пасведчанне аб рэгістрацыі і (або) рэгістрацыйныя знакі;
  • дакументальна пацвердзіць здачу транспартнага сродку ў прамысловую перапрацоўку;
  • у рэгістрацыйным падраздзяленні адсутнічае інфармацыя, якая пацвярджае эксплуатацыю транспартнага сродку на працягу не менш за тры гады, што папярэднічаюць падачы заявы.

Калі названыя падставы адсутнічаюць, то зняцце з уліку можна ажыццявіць пасля ўстанаўлення яго ідэнтыфікацыйнага нумара.

Таксама дакументам карэктуюцца пытанні, якія тычацца страты (крадзяжу) пасведчання аб рэгістрацыі або рэгістрацыйных знакаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: beverlyhillsmagazine.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».