Вы тут

ААН высока ацэньвае заслугі Беларусі ў дапамозе бежанцам


Беларусь з'яўляецца прыкладам стварэння дзейснай нацыянальнай сістэмы выдзялення прытулку і работы з бежанцамі. Гэта адзначыў прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь Жан Іў Бушардзі падчас рабочай сустрэчы з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Юрыем Назаранкам, паведамляе прэс-служба МУС.


Візіт адбыўся напярэдадні завяршэння місіі высокага госця ў Беларусі. За восем гадоў сумеснай работы быў зроблены вялікі ўнёсак у развіццё ўсебаковага ўзаемадзеяння і дружалюбных адносін паміж МУС Беларусі і Прадстаўніцтвам УВКБ ААН. Гэта адзначыў Юрый Назаранка:

— Шэраг дасягненняў мае важнае стратэгічнае значэнне, як для нашай краіны, так і для УВКБ ААН. Мы высока цэнім тое, з якой энергіяй вы аказвалі садзейнічанне ў прасоўванні на пляцоўках міжнародных арганізацый беларускіх ініцыятыў, усяляк спрыялі прыцягненню донарскага фінансавання для рэалізацыі шэрагу прынцыпова важных для нашай дзяржавы праектаў, накіраваных на падтрымку нацыянальных намаганняў у сферы садзейнічання ўпарадкаванай, бяспечнай, законнай і адказнай міграцыі.

У сваю чаргу, Жан Іў Бушардзі выказаў упэўненасць у тым, што беларуская мадэль стане арыенцірам для многіх дзяржаў рэгіёна:

— Без шматгадовага эфектыўнага і канструктыўнага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях немагчыма было б дасягнуць такіх вынікаў.

У знак павагі і за плённае супрацоўніцтва Юрый Назаранка ўручыў Жану Іву Бушардзі ад імя міністра ўнутраных спраў Беларусі нагрудны знак «За адзнаку».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Узорная мадэль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».