Вы тут

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывам


На гэтым тыдні прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і асабістыя прыёмы работнікаў прадпрыемстваў. Якія пытанні ўзнімаюць людзі падчас гэтых прыёмаў?


Фота: БелТА.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк сустракаўся з работнікамі ААТ «Ольса» ў Магілёве. Большая частка пытанняў датычылася бытавых праблем. У прыватнасці, праблемы транспартных зносін закранула супрацоўніца ААТ «Ольса» Алена Пруднікава. Жанчына падзялілася яшчэ адной праблемай: адсутнасць дзіцячых пляцовак у іх раёне. Вольга Іганава звярнулася на асабісты прыём з пытаннем аб магчымай прыватызацыі жылога блока ў інтэрнаце. Леанід Мартынюк даручыў дэталёва разабрацца па кожным звароце.

Акрамя правядзення асабістага прыёму грамадзян, Леанід Мартынюк азнаёміўся з работай прадпрыемства. У адным з цэхаў ён сустрэўся з работнікамі завода — тут адбылося абмеркаванне вынікаў VІ Усебеларускага народнага сходу. «Любыя зносіны даюць станоўчы вынік. Сённяшняя сустрэча з калектывам паказала, што людзі інфармаваныя. Яны ведаюць, пра што гаварылі на УНС, які мы абмяркоўвалі. Яны ўжо зрабілі свае высновы, ацанілі пасылы форуму, — адзначыў Леанід Мартынюк. — Безумоўна, задача ўлады, чыноўніка любога рангу — выслухаць людзей. І калі ёсць якая-небудзь праблема, то прыняць рашэнне і пастарацца зрабіць людзям камфортнейшае жыццё».

А памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Барсукоў правёў асабісты прыём грамадзян у ТАА «Мотавелазавод». Гучалі пытанні паляпшэння жыллёвых умоў сем'яў, прыборкі пад'ездаў, работы ўстаноў аховы здароўя, развіцця веларуху ў краіне.

Кладаўшчык 4-га разраду Ірына Радзюк пацікавілася, чаму шматдзетнай сям'і яе сына не даюць магчымасці выкарыстоўваць сямейны капітал (на трэцяе дзіця) на куплю жылля на другасным рынку. А гэта для сына адзіная магчымасць: у чарзе маючых патрэбу сям'я не знаходзіцца, паколькі сукупнай плошчы ў Мінску ў блізкіх сваякоў хапае. Аляксандр Барсукоў прапанаваў варыянт пастаноўкі ў чаргу маючых патрэбу: «Калі на законных падставах можна будзе нешта зрабіць, паспрабуем».

Выконваючы абавязкі начальніка аддзела рознічнага гандлю завода Яўген Карабейнік пацікавіўся, якія перспектывы для веларуху ў краіне. На яго думку, патрэбна нацыянальная праграма развіцця веласіпеднай інфраструктуры, неабходна дакладная і адзіная рэгламентацыя, як, дзе і што рабіць. Ён перадаў падрыхтаваную прэзентацыю з прапановамі для вывучэння. Яго кандыдатуру прапануюць для ўключэння ў Савет па развіцці веларуху пры Міністэрстве спорту і турызму.

Памочнік Прэзідэнта не першы раз наведвае гэтае прадпрыемства. Аляксандр Барсукоў пасля прыёму запэўніў, што па кожным звароце будуць прыняты меры, ні адзін не застанецца па-за ўвагай. Але ёсць і тэмы, якія можна вырашыць толькі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, усе яны гучалі на нарадзе ў Прэзідэнта. Неабходна падтрымаць брэнд мотавелазавода, для гэтага патрэбныя не толькі рэклама і менеджмент, але і ўдасканаленне якасці прадукцыі і цэнаўтварэння. Аднак перш за ўсё трэба будзе вырашыць пытанне больш эфектыўнага выкарыстання пустых плошчаў завода. «Мы дапрацоўваем некаторыя моманты, якія датычацца развіцця гэтага прадпрыемства, і будзем прапаноўваць кіраўніку дзяржавы нейкія рашэнні», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Барсукоў.

Паводле БелТА

На гэтым тыдні работа супрацоўнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта на прадпрыемствах працягнецца. 4 сакавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Мікалаевіч КРУТОЙ правядзе сустрэчу і асабісты прыём грамадзян на ААТ «Гомсельмаш» у Гомелі; памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Паўлавіч ВАКУЛЬЧЫК — на ААТ «Івацэвічдрэў» у горадзе Івацэвічы, а памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч МАРТЫНЮК — у філіяле «Ялізава» ААТ «Гродзенскі шклозавод» у Асіповіцкім раёне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».