Вы тут

Прэзідэнт пра турнір «Залатая шайба»: гэта сапраўдная школа майстэрства, дружбы і ўзаемадапамогі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Гэты традыцыйны турнір для многіх хлапчукоў стаў сапраўднай школай майстэрства, дружбы, узаемадапамогі і вельмі важным крокам на шляху ў вялікі спорт, — гаворыцца ў прывітанні. — Перакананы, што перамога дастанецца наймацнейшым — самым мэтанакіраваным і настойлівым, а на лядовых пляцоўках будуць панаваць бескампрамісная барацьба, дух сумленнага суперніцтва і ўзаемапавага».

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам спаборніцтваў моцнага здароўя, поспеху і яркіх перамог. «Упарта працуеце, бярыце прыклад з лепшых і хай вам скорацца ўсе вяршыні і ў спорце, і ў жыцці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».