Вы тут

«Белпошта» прапануе бясплатна адправіць паштоўку да свята 8 сакавіка


4 сакавіка, напярэдадні самага пяшчотнага свята ў годзе — 8 сакавіка, РУП «Белпошта» ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі краіны правядзе акцыю «Вясновы камплімент», паведамілі на сайце кампаніі.


У гэты дзень кліенты змогуць купіць яркія, па-сапраўднаму вясновыя паштовыя карткі, падпісаць іх у адрас любімых жанчын, а РУП «Белпошта» бясплатна даставіць гэтыя віншаванні па ўсёй рэспубліцы.

Святочная паштоўка з цёплымі словамі стане прыемным сюрпрызам для кожнай прадстаўніцы прыгожага полу да свята 8 Сакавіка.

У Мінску акцыя пройдзе ў круглай зале паштамта, па адрасе пр. Незалежнасці, д. 10 з 15:00 да 17:00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.