Вы тут

Першы ў Віцебшчыне міжраённы скрынінгавы цэнтр па анкалогіі адкрылі ў Оршы


Тут могуць прайсці даследаванне жыхары Аршанскага і суседніх Талачынскага і Дубровенскага раёнаў.


Мэта дзейнасці цэнтра — выявіць анкалагічныя захворванні як мага раней. Адпаведна не будзе дапушчана развіццё рака на больш позніх стадыях, паведамілі ў Аршанскай цэнтральнай паліклініцы.

Матэрыялы для медыцынскіх даследаванняў будуць накіроўвацца ў цыталагічную лабараторыю Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера і мінскі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. Аляксандрава.

Цікава, што патэнцыйныя пацыенты з названых вышэй раёнаў могуць самі без накіравання медыкаў звяртацца сюды. Плаціць за кансультацыі не трэба. 

Скрынінг будзе выяўляць наступнае: рак прастаты (мужчыны ва ўзросце 45–65 гадоў); рак малочнай залозы (жанчыны ва ўзросце 50–69 гадоў); рак шыйкі маткі (жанчыны ва ўзросце 30–65 гадоў); коларэктальны рак (мужчыны і жанчыны ва ўзросце 50–60 гадоў).

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.