Вы тут

За 9 месяцаў беларускім птушкам патэлефанавалі больш за 180 тысяч разоў


Мінулай вясной грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з валанцёрскай ініцыятывай «Крэатон» пры падтрымцы кампаніі А1 «падключылі» 10 беларускіх птушак да мабільнай сувязі. За 9 месяцаў яны атрымалі больш за 180 тысяч званкоў, паведамілі на сайце АПБ.


З мая па люты на нумары беларускім птушкам патэлефанавалі 183 285 разоў. Самы папулярны абанент — салавей. Яму званілі амаль 37 тысяч разоў. Таксама беларусаў цікавіла, як «размаўляе» шэрая кугакаўка — 26 тысяч званкоў! У тройцы лідараў таксама чорны дрозд — амаль 20 тысяч званкоў.

Радзей за ўсё «размаўлялі» з крапіўнікам. «Пазвані яму, ён такі мілы! Яго нумар +375445006619», — пішуць у АПБ.

​Ідэя спадабалася не толькі беларусам. Дзякуючы сацсеткам навіна разнеслася па свеце, у ТikTok нават з’явіўся чэлендж «Патэлефануй сваёй зязюлі». За першыя месяцы працы нумароў беларускіх птушак захацелі пачуць ва Украіне, Расіі, Швецыі, Злучаных Штатах і іншых краінах.

Праект «Выйдзi на сувязь з прыродай!» дазваляе пачуць галасы дзесяці самых распаўсюджаных у Беларусі птушак, для гэтага трэба

Нумары працуюць на пастаяннай аснове. І нават сёння можна набраць улюбёнай птушцы, каб пачуць яе голас.

  • +375445006610 Шэрая кугакаўка
  • +375445006611 Чорны дрозд
  • +375445006612 Салавей
  • +375445006613 Вялікі голуб
  • +375445006614 Гіль
  • +375445006615 Сіняя сініца
  • +375445006616 Чорнагаловы шчыгел
  • +375445006617 Малінаўка
  • +375445006618 Берасцянка
  • +375445006619 Крапіўнік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».