Вы тут

Больш за 4 мільёны рублёў БМЗ уклаў у забеспячэнне бяспечных умоў працы супрацоўнікаў


Сродкі ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу „БМК“» інвесціравала ў ахову працы на працягу мінулага года.


belsteel.com

— Больш за 75 % вылучаных фінансавых рэсурсаў былі накіраваны на закупку спецадзення і іншых сродкаў індывідуальнай абароны, правядзенне медаглядаў і забеспячэнне медыкаментамі, а таксама рэалізацыю мерапрыемстваў па паляпшэнні і гарантаванні бяспечных умоў працы завадчан, — адзначае прэс-служба прадпрыемства.

Астатняя частка выдаткаў на ахову працы была выкарыстана на забеспячэнне супрацоўнікаў малаком (раўнацэннымі харчовымі прадуктамі), мыючымі і абеззаражвальнымі сродкамі, а таксама мыццё спецвопраткі і правядзенне даследаванняў працоўных месцаў.

— Калі казаць прадметна пра паляпшэнне ўмоў працы, то ў 2020 годзе на БМЗ было рэалізавана 59 адпаведных мерапрыемстваў. Яны ахопліваюць 21 завадское падраздзяленне і накіраваныя як на гарантаванне дадатковай бяспекі, так і на ўдасканаленне бытавых умоў, — удакладнілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Рэалізаваныя мерапрыемствы дазволілі палепшыць умовы працы і знізіць рызыкі траўміравання на працоўных месцах для 2840 завадчан.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».