Вы тут

Свята Вясны прынесла Кітаю амаль 50 мільярдаў долараў


За час тыднёвых вакацый з нагоды свята Вясны ў Кітаі было здзейснена 256 мільёнаў паездак. Гэта на 15,7 % больш, чым у мінулым годзе. Даходы ад унутранага турызму склалі 301,1 млрд юаняў (каля 46,7 млрд долараў), што на 8,2 працэнта перавысіла паказчык за аналагічны перыяд мінулага года, прыводзіць дадзеныя Міністэрства культуры і турызму КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Падчас свята не адбылося ніякіх надзвычайных сітуацый і здарэнняў, а таксама не было зафіксавана масавага распаўсюджвання каранавіруса. У гонар свята Вясны па ўсёй краіне праводзіліся маляўнічыя культурныя і турыстычныя мерапрыемствы. Прымяненне найноўшых тэхналогій, такіх як 5G, AR, VR, AI, дазволіла кітайцам удзельнічаць у святкаванні кітайскага Новага года анлайн.

Культурныя ўстановы сталі прыярытэтнымі месцамі адпачынку. За дні Свята вясны колькасць наведванняў бібліятэк у краіне склала 4,3 млн, дамоў культуры — 2,1 млн.

Акрамя таго пераважная большасць жыхароў Кітая падчас свята падарожнічалі на кароткія адлегласці і надавалі асаблівую ўвагу гігіене і бяспецы. «Чырвоныя маршруты» турызму таксама набралі вялікую папулярнасць сярод кітайцаў на фоне святкавання 100-годдзя абвяшчэння КПК.

Як адзначаюць спецыялісты, прынятыя Кітаем меры па стымуляванні спажывання падчас свята Вясны, у тым ліку раздача спажывецкіх талонаў і зніжэнне цэнаў для турыстаў на наведванне адметных аб'ектаў, далі добрыя вынікі і спрыялі росту спажывання ў сферы культуры.

Прэв'ю: 7sisters.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.