Беларусбанк аднавіў выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадоў, паведамляе сайт банка.
Падаць заяўку на крэдыт фізічным асобам можна як у установе банка, так і праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (вэб-сайт банка, М-банкінг, кантакт-цэнтр, інфакіёск). Працэнтная стаўка па крэдыце ўстаноўлена з улікам ставак, якія склаліся ў банкаўскай сістэме, і складае 25% гадавых, 24% — пры падачы заяўкі ў названых дыстанцыйных каналах.
Асаблівыя ўмовы прадугледжаны па крэдытах для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў, а таксама тавараў і паслуг у арганізацый гандлю (сэрвісу), якія з’яўляюцца партнёрамі банка.
Прэв’ю: klipartz.com
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.