Вы тут

БЧ прызначыла 19 дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы


Таксама будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у раней прызначаных цягніках і цягніках рэгулярных зносін, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Так, у перыяд з 5 да 9 сакавіка ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах ўжо прызначана 19 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсаваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Полацк — Мінск, Гомель — Магілёў, Мінск — Светлагорск, Крычаў — Орша — Мінск. З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць дадатковых цягнікоў прадугледжана на 5 і 8 сакавіка.

Ужо сёння на святочныя дні на цягнікі з нумараванымі месцамі Беларускай чыгункай рэалізавана больш за 60 тысяч білетаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення названы цягнікоў, кошце праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».