Вы тут

«Белая Русь» у хуткім часе можа ператварыцца ў Партыю народнага адзінства


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» у хуткім часе можа ператварыцца ў Партыю народнага адзінства. Пра гэта распавёў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Аляксандр Шацько ў праграме «Аб’ектыўНа» на тэлеканале АНТ.


Па словах Аляксандра Шацько, «Белая Русь» стваралася і працавала як палітычная сіла і магла стаць партыяй яшчэ 10 гадоў таму. Але пасля маніторынгу аказалася, што большасць удзельнікаў гэтага грамадскага аб’яднання не ўхваляюць такіх пераўтварэнняў. Грамадзянам хапала грамадскага жыцця, яны не хацелі займацца палітыкай.

«З грамадскай структуры павінна вырасці партыя, — адзначыў намеснік старшыні «Белай Русі» . — Мы гаварылі яшчэ ў 2010 годзе і працягваем гаварыць далей, што ў нас ёсць рабочая назва — Партыя народнага адзінства. Год, які стаў Годам народнага адзінства, вельмі лагічны для нас. І ўся праграма, усе тыя функцыі, да якіх мы падыходзілі, на сённяшні дзень адлюстраваны ў грамадстве».

Аляксандр Шацько дадаў, што ў бліжэйшыя дні адбудзецца з’езд «Белай Русі», і яго ўдзельнікі вызначацца, ці трэба грамадскаму аб’яднанню станавіцца партыяй/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.