Вы тут

У ААН заклікаюць як мага хутчэй аднавіць праграмы бясплатных абедаў для школьнікаў


У ААН заклікаюць як мага хутчэй аднавіць праграмы бясплатных абедаў для школьнікаў. Да пачатку пандэміі палова ўсіх вучняў у свеце — 388 мільёнаў дзяцей — атрымлівалі бясплатныя школьныя абеды. Гэта рэкордны паказчык, паведамляецца ў новым дакладзе Сусветнай харчовай праграмы ААН (СХП).


Да красавіка 2020 года 199 краін закрылі навучальныя ўстановы, і 370 мільёнаў дзяцей засталіся без абедаў — пры тым, што для некаторых з іх гэта была адзіная магчымасць нармальна паесці. Многія праграмы па атрыманні абедаў навучэнцамі былі згорнутыя, і ў СХП асцерагаюцца, што вяртанне да «даковідных» паказчыкаў будзе адбывацца вельмі павольнымі тэмпамі.

«Школьнае харчаванне мяняе да лепшага жыццё дзяцей, абшчын, краін, — кажа кіраўнік СХП Дэвід БІСЛІ. — Гэты адзіны за ўвесь дзень прыём ежы з'яўляецца галоўнай прычынай, па якой галадаючыя дзеці ходзяць у школу. Гэта таксама будзе вялікім стымулам для вяртання іх у навучальную ўстанову пасля таго, як ізаляцыя скончыцца».

У СХП падкрэсліваюць: у раёнах, дзе дзейнічаюць праграмы школьных абедаў для вучняў, паляпшаюцца паказчыкі здароўя дзяцей і падлеткаў, павялічваецца працягласць іх вучобы ў школах, зніжаецца колькасць дзіцячых шлюбаў і выпадкаў цяжарнасці сярод падлеткаў.

У СХП хочуць стварыць у 2021 годзе кааліцыю ў падтрымку хутчэйшага аднаўлення, а таксама далейшага пашырэння праектаў па забеспячэнні школьнікаў абедамі. Арганізацыя імкнецца супрацоўнічаць з урадамі, гуманітарнымі партнёрамі, некамерцыйнымі арганізацыямі і прыватным сектарам.

Плануецца, у прыватнасці, забяспечыць абедамі на 73 мільёны больш школьнікаў, чым да пандэміі. Такім чынам, агульная колькасць вучняў, якія атрымліваюць харчовую дапамогу, можа да канца года дасягнуць 461 мільёна.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».