У лютым стартаваў прыём заявак на ўдзел у адкрытым анлайн-конкурсе маладых сем'яў «Сямейныя гісторыі». Заяўкі можна дасылаць да 28 сакавіка на электронную пошту gukcks2019@maіl.ru з пазнакай «Сямейныя гісторыі».
Удзельнікамі могуць быць маладыя сем'і, у якіх муж і жонка не старэйшыя за 31 год. Канкурсантам неабходна падрыхтаваць «візітную картку», расказаць пра сваю сям'ю і яе традыцыі, а таксама праінфармаваць пра «клубныя справы» (для членаў клубаў маладых сем'яў) з дапамогай фота ці відэа і эсэ.
Галоўнымі мэтамі і задачамі гэтага мерапрыемства з'яўляюцца ўмацаванне і падтрымка інстытута маладой сям'і, павышэнне ролі маладой сям'і ў дэмаграфічных працэсах грамадства, падтрымка мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, а таксама папулярызацыя і прапаганда сярод моладзі сямейнага ладу жыцця, выхаванне праз сям'ю ў падрастаючага пакалення традыцыйных маральных каштоўнасцяў. Арганізатары спадзяюцца, што паспрыяюць развіццю клубнага руху сярод маладых сем'яў.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Прэв’ю: pixabay.com
Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.
Распавяла ўрач, тэрапеўт медыцынскага цэнтра ЛОДЭ.
«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».