Вы тут

У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка


У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912—1995). Зборнікам «Сонечны гадзіннік» прадаўжаецца перавыданне творчай спадчыны найлепшых мастакоў слова ў серыі «100 вершаў». Раней у гэтай серыі пабачылі свет кнігі Пімена Панчанкі, Яўгеніі Янішчыц, Аркадзя Куляшова, Ніла Гілевіча, Міхася Стральцова... Сапраўдная бібліятэка найлепшых паэтычных здабыткаў у беларускім прыгожым пісьменстве!


«Я ведаў, што ты — бліскавіца,/ Што хмары рассекла;/ Я ведаў, што ты — вызваленне/ З няволі і пекла./ Вясновая кветка,/ Што камень прабіла магільны,/ Разведчыка след/ На дарозе крамністай і пыльнай», — напісаў сваё пасланне нашчадкам у вершы «Паэзія» Максім Танк яшчэ ў 1955 годзе. Чытаючы, задумваешся, які быў той 1955 год для мастацкіх, эстэтычных пошукаў, якія ў той час выходзілі вершы з-пад пяра іншых беларускіх паэтаў. У тым 1955 годзе вялікі мастак слова назваў паэзію крывёю, «што пульсуе па жылах», ды быў упэўнены, што без паэзіі нельга «як без маці,/ Або без радзімы,/ Ні нараджацца, ні жыць/ На зямлі немагчыма!»

Укладальнікам серыі зборнікаў паэзіі пад «брэндам» «100 вершаў» выступае паэт Віктар Шніп, творца з чуйным мастацкім густам, пісьменнік, якога добра ведаюць сённяшнія чытачы нашай краіны. Выданне, якое ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ілюстравана рэпрадукцыямі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, што пашырае эстэтычную асалоду пры знаёмстве з кнігай вершаў «Сонечны гадзіннік», дадае фарбаў у працэс паэтычнага выхавання чытача. Тыраж зборніка — 500 экзэмпляраў. Набыць кнігу перш-наперш магчыма ў кнігарнях «Белкнігі» па ўсёй краіне, а таксама ў «Акадэмкнізе» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72.

Прыемнага ўсім знаёмства з вершамі Максіма Танка!

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.