Вы тут

Пад Мінскам пабудуюць дом, у кватэрах якога за камфортам будзе «сачыць» аўтаматыка


У жыллёвым комплексе «Зялёная гавань», што пад Мінскам, пабудуюць першы шматкватэрны дом з гатовых камплектаў апошняга пакалення. Усе элементы будуць выраблены на заводзе жалезабетонных канструкцый «СБК», а затым сабраныя разам па прынцыпе канструктара. Праект унікальны: планіроўкі і многія рашэнні былі адаптаваны пад індывідуальныя патрабаванні забудоўшчыка.


Новы сіціхаус будзе ўключаць тры пад'езды рознай вышыні — ад трох да пяці паверхаў, і стане першым домам, цалкам сабраным з жалезабетонных канструкцый уласнай вытворчасці. Першы паверх зоймуць кватэры з адкрытымі тэрасамі. Дах дома будзе эксплуатавацца, каб жыхары маглі збірацца летнімі вечарамі і бавіць час з суседзямі.

«У гэтага дома няма аналагаў — магчымасці завода дазваляюць нам увасабляць нестандартныя ідэі і ўзводзіць сучасныя будынкі еўрапейскага класа. Сіціхаус у «Зялёнай гавані» быў распрацаваны менш чым за год. Ён вызначаецца як сваёй архітэктурай, фасаднымі рашэннямі, так і новымі планіроўкамі. Камплекты будуць выраблены на заводзе, дастаўлены на будоўлю і сабраны ў гатовы дом. Такім спосабам мы можам узводзіць дамы ў кароткія тэрміны, а пры праектаванні распрацоўваць канфігурацыю дома і планіровачныя рашэнні пад індывідуальныя задачы заказчыка, што не рэалізуюць іншыя гульцы рынку», — адзначаюць на заводзе «Сучасныя бетонныя канструкцыі» (СБК).

Планіровачныя рашэнні ў доме адпавядаюць сучасным запытам і актуальным тэндэнцыям на рынку нерухомасці. Кватэры даступныя як без адстройвання, так і з гатовым інтэр'ерам. На выбар — скандынаўскі хюге або еўрапейскі мінімалізм. У адстройванне таксама ўваходзіць сістэма «Разумны дом» — набор элементаў, якія аўтаматычна кантралююць розныя працэсы ў кватэры і дазваляюць кіраваць імі аддалена.

Сіціхаусы — гэта дамы вышынёй ад чатырох да сямі паверхаў, якія створаны для тых, хто даўно марыць пра жыццё на прыродзе, але не гатовы адмовіцца ад гарадскога фармату.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».