Вы тут

Cвята «Настрой — Вясна» пройдзе ў Мінску 5 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»


Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Беларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правядуць святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна», якое прыме гандлёвы цэнтр «Сталіца» 5 сакавіка.


Арганізатары абяцаюць насычаную праграму, якая задаволіць інтарэсы кожнай удзельніцы. Зараджаць усіх святочным настроем будуць вядомыя спевакі і творчыя калектывы Мінска. Хэдлайнеры свята — заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Алена Ланская і Ірына Дарафеева.

Сустракаць вясну трэба стыльна і прыгожа, у адпаведнасці з усімі тэндэнцыямі новага сезона. Падчас мерапрыемства адбудзецца модны паказ. Арганізатары абяцаюць, што сэрцы гасцей свята не застануцца раўнадушнымі — іх чакаюць модныя паказы ад удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу «Млын моды». Свае калекцыі прадставяць беларускія дызайнеры. Магічным і захапляльным мерапрыемства зробяць выступленні цыркавых артыстаў. А падсілкавацца пасля атрымання яркіх эмоцый можна будзе падчас дэгустацый прысмакаў ад найлепшых беларускіх вытворцаў. Захаваць уражанні ад прыгожага свята і падзяліцца імі ў сацыяльных сетках можна будзе на шматлікіх фотазонах.

Частку вясновага настрою для ўсіх аматараў кнігі падорыць стэнд Выдавецкага дома «Звязда». Бо кніга застаецца найлепшым падарункам — на 8 Сакавіка таксама.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».