Вы тут

Зацверджаны пералік высокіх вынікаў для спартыўных камандаў


Міністэрства спорту і турызму вызначыла пералік спартыўных вынікаў, дасягнутых клубамі па відах спорту ці іншымі арганізацыямі фізічнай культуры і спорту на еўрапейскіх клубных турнірах па гульнявых відах спорту, у Кантынентальнай хакейнай лізе і Маладзёжнай хакейнай лізе, якія будуць лічыцца высокімі. Адпаведная пастанова Мінспорту № 6 ад 19 лютага 2021 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Высокім дасягненнем у баскетболе будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА Еўропы і Еўракубка, 1/4 фіналу чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, а таксама выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. У бейсболе добры вынік — 1—8 месца Кубка Еўропы. У водным пола — выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у 1/4 фіналу Еўракубка для мужчын і Трафея еўрапейскай федэрацыі плавання для жанчын. Для валейбалістаў добрым вынікам стане выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Кубка выкліку, а таксама Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола. У гандболе высокім вынікам будзе лічыцца выступленне ў 1/4 фіналу Лігі Еўропы, а таксама выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Футбалістам трэба выйсці ў групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы для мужчын, жанчыны павінны прабіцца ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. У міні-футболе добрым вынікам стане выхад у элітны раўнд Лігі чэмпіёнаў.

У хакеі з шайбай да высокага дасягнення будзе адносіцца выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Кантынентальнай хакейнай лігі ці Маладзёжнай хакейнай лігі, першае ці другое месца ў Кантынентальным кубку. Для хакея на траве дастаткова выйсці ў групавы турнір Еўралігі і заняць першае ці другое месца міжнароднага турніру «Трофі».

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: freepik.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.