Вы тут

«Грэчаскі дзявочнік» і «Марафон жаданняў». Якія вясновыя прэм’еры рыхтуе гледачам тэатр эстрады


Вясновыя прэм'еры для дарослай аўдыторыі рыхтуе Моладзевы тэатр эстрады. Таксама ў планах калектыву запуск двух дзіцячых шоў: «Той самы Карлсан і Малыш» і «Катавасія і Песасторыя», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Адразу дзве прэм'еры ў гонар Міжнароднага жаночага дня падрыхтавалі артысты сталічнага Моладзевага тэатра эстрады. Так 5 сакавіка на сцэне адбудзецца «Грэчаскі дзявочнік», дзе разам з гледачамі музыканты наладзяць сапраўднае караоке-шоу. Сюжэтная лінія пастаноўкі заснавана на адной з любімых жаночых гісторый «Дзённік Брыджыт Джонс». У вядучых праграмы лёгка пазнаюцца прататыпы галоўных герояў упадабанай гісторыі, а з запісной кніжкі гераіні можна выведаць не толькі думкі ўсіх жанчын на свеце, але і самыя адкрытыя і самыя патаемныя сакрэты: планы на пахуданне, як знайсці мужчыну мары і ўдала выйсці замуж, што надзець на вечарыну і многае іншае.

- У гэты вечар мілых дам чакае ўсё самае лепшае - вабныя песні і вядомыя хіты свету пра каханне, зачаравальны мужчынскі балет і нечаканыя госці, зоркі эстраднага Алімпу, - адзначылі ў тэатры.

Арганізатары падкрэсліваюць, што на «Дзявочніке» будзе магчымасць пагаварыць аб патаемным, паслухаць, як іншыя спраўляюцца з жыццёвымі перыпетыямі, падзяліцца таямніцамі і радасцямі. Акрамя таго, для каханых жанчын прыгатаваны найсмачны эстрадны кактэйль з музычнымі сюрпрызамі ад прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва Яўгена Ермалковіча, Аляксандра Саванца, Аляксея Хлястова, Зміцера Нікіціна і Руслана Чарнецкага.

Другі падарунак у гонар надыходу вясны «Марафон жаданняў» артысты пакажуць 7 і 8 сакавіка. Галоўнымі гераінямі праграмы стануць тры жаночых тыпажу: Бландынка, Брунэтка і Рыжая. Гэтыя ўладальніцы жалезнай жаночай логікі зробяць святочнае шоў незабыўным марафонам радасці, добрага настрою і самых лепшых пажаданняў. Спецыяльна для святочнай праграмы прэм'еры песень падрыхтаваны зоркамі беларускай эстрады, сярод якіх заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вольга Вронская, Аляксандр Сухараў, Вольга Змуршчык, Шыр, Гюнеш, Максім Сокал, Інга Кісялёва, Кацярына Мядзведзева, шоў «Алюр», ансамбль «Верасы», балет тэатра Fusion, групы «PROвокацыя» і ByCity.

У сакавіку Моладзевы тэатр эстрады прэзентуе музычную казку «Той самы Карлсан і Малыш», а ў красавіку святло ўбачыць пастаноўка «Катавасія і Песасторыя» пра сяброўства жывёл. Акрамя гэтага, на другi i трэцi месяцы вясны запланаваны шэраг праграм, ужо ўпадабаных публіцы, - мюзіклы «Стрыптыз душы» і «Бурлеск», прытча «Ты і я», спектаклі «Сваты» і «Джэк-патрашыцель».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.