Ганаровую цырымонію з канцэртнымі нумарамі правялі ў Віцебскай абласной філармоніі.
Трыццаць жанчын Прыдзвіння адзначылі ў шасці намінацыях: «Мацярынская слава», «Сэрца аддаю людзям», «Гаспадыня вёскі», «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Духоўнасць і культура». Шэсць пераможцаў возьмуць удзел у фінале конкурсу ў сталіцы краіны.
Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў у віншавальных словах сярод іншага падкрэсліў важную ролю жанчын у сучасным грамадстве. Канстатаваў, што ўжо норма, калі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва кіруюць установамі адукацыі, культуры, сацыяльнай сферы, аховы здароўя і гэтак далей. І ў многіх жанчын мужчыны могуць павучыцца прафесіяналізму.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: kaluga24.tv
Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.
Але пра ўсё тое — па парадку.
Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.
Адбылася сумесная прэс-канферэнцыя.