Вы тут

Паказ абноўленага спектакля «Паўлінка» прайшоў у Купалаўскім тэатры


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прайшоў паказ абноўленага спектакля «Паўлінка», паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар тэатра Аляксандр Шастакоў.


Менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры традыцыйна штогод адкрываецца новы сезон. Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

«Паўлінка» — брэнд нацыянальнай культуры. У прыватнасці, гэтая класічная пастаноўка з’яўляецца адной з візітных картак Купалаўскага тэатра і ў цэлым беларускай драматургіі. У спектаклі раскрываецца народны характар ​​і сацыяльны кантэкст, які выходзіць за межы сямейнага канфлікту. Акрамя таго, тут па-майстэрску адлюстравана літаратурная беларуская мова. Цікавы сюжэт закранае канфлікт пакаленняў, паказвае імкненне да новага ладу жыцця», - адзначыў Аляксандр Шастакоў.

Паводле яго слоў, у абноўленым спектаклі граюць не толькі акцёры Купалаўскага з ранейшай трупы, але і моладзь — студэнты БДУКМ і БДАМ, якія прыйшлі ў тэатр па выніках кастынгу. Рэжысёрам праекта стала студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Зінаіда Ведзеніна, мастацкім кіраўніком — актрыса Вольга Няфёдава.

«Новы акцёрскі склад і з’яўляецца, па сутнасці, галоўным абнаўленнем «Паўлінкі», бо артысты маюць іншае бачанне і дэманструюць новую падачу. Акрамя таго, іх адрознівае велізарнае жаданне працаваць у Купалаўскім тэатры. Калектыў адказна ставіцца да адкрыцця новага сезона. Сёння праходзіць першы паказ , аднак у нас ёсць яшчэ планы, каб гэты сезон быў насычаным і цікавым гледачам», — падкрэсліў гендырэктар тэатра.


Вольга Няфёдава, артыстка драмы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, сёння, на уручэнні Прэзідэнтам дзяржаўных ўзнагарод, адзначыла:

«Для ўсіх было дзіўным, што мы ўсё-такі адкрылі 101-ы сезон 3 сакавіка пасля 7 месяцаў, калі павінна было адбыцца адкрыццё. Як учора прымаў глядач — нешта неверагоднае! Мы жартавалі, што, мабыць, так «Паўлінку» прымалі толькі ў 1944-годзе. Людзі не адпускалі, крычалі «Дзякуй». Мы ўсе былі крануты да слёз, бо была зроблена вялікая праца. Нас засталося мала, каб выпусціць спектакль. Я думаю, усё наперадзе… Для маладых рабят, гэта было баявое хрышчэнне. Яны казалі, што такога не чакалі, дзякавалі за магчымасць выходзіць на гэту сцэну.

Паказы «Паўлінкі» пройдуць 3, 5, 6 і 7 сакавіка. Спектакль ідзе на беларускай мове і разлічаны на гледачоў старэйшых за 12 гадоў.

Фота Міністэрства культуры

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.