Вы тут

Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны вышэйшаму афіцэрскаму і кіраўнічаму складу


«Кожны з вас працуе на Айчыну і народ, сваёй працай робіць нашу краіну мацней і прыгажэй».


Па традыцыі, якая склалася за некалькі год, напярэдадні галоўнага жаночага свята Палац Незалежнасці прымае шаноўных гасцей з ліку жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці і мужчын, якім прысвоена чарговае воінскае званне. Акрамя дзясятка матуль і шасці прадстаўнікоў сілавых структур з рук Прэзідэнт Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымаюць узнагароды дзяржаўныя служачыя, працаўнікі вытворчасці і сельскай гаспадаркі, настаўнікі, медыкі — адным словам, тыя, хто дасягнуў значных поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.

Прэзідэнт у сваім выступленні адзначыў, што ў Год народнага адзінства традыцыйная цырымонія мае асаблівы сэнс: тут сабраліся людзі, якіх можна лічыць перадавым атрадам арміі дабра і стварэння, творчымі асобамі, нацэленымі на вынік.

«І гэта вельмі важна. Бо нацыя, якая клапоціцца аб заўтрашнім дні, можа згуртавацца і паспяхова развівацца толькі на пазітыўных ідэях і справах. Кожны з вас працуе на Айчыну і народ, сваёй працай робіць нашу краіну мацней і прыгажэй. Гэта армія, адданая народу і прысязе, органы правапарадку, якія верныя свайму абавязку. І гэта яны спраўна прадэманстравалі ў апошнія месяцы», — адзначыў кіраўнік краіны.

Ён мяркуе, што за гады незалежнасці ў нас сфарміравалася грамадства, якое добра ўсведамляе, што падмурак адзінства народа і яго паспяховай будучыні — упартая стваральная праца, згуртаванасць і ўзаемадапамога.

«Па-іншаму і быць не павінна, бо мы жывем на роднай зямлі, мы адзіны народ, любім сваю краіну і зробім усё, каб дзеці і ўнукі жылі ў міры і згодзе. Сёння па традыцыі мы ўручаем генеральскія пагоны сапраўдным мужыкам, якія прывыклі прама глядзець у вочы небяспецы і добра ведаюць цану міру і чалавечага жыцця», — заявіў Прэзідэнт.

Таксама ён выказаў словы ўдзячнасці ўсім тым, хто зараз знаходзіцца на пасту, ахоўвае мірную працу і спакой беларусаў. Асаблівыя словы падзякі ад Аляксандра Лукашэнкі — супрацоўнікам міліцыі, якія адзначаюць сваё прафесійнае свята.

«Лёсам вызначана, што прызначэнне мужчыны — абараняць. У той час як прызначэнне жанчыны — быць захавальніцай ачагу, сямейных і нацыянальных традыцый, каштоўнасцей», — дадаў кіраўнік краіны.

Як адзначыў Прэзідэнт, роля жанчын у жыцці невымерна высокая.

«Гэта вы ў літаральным сэнсе слова дорыце жыццё, дапамагаеце маленькаму чалавеку зрабіць першыя крокі, адкрываеце для яго вялікі свет. Вы ўсё паспяваеце: клапоціцеся пра родных і блізкіх, ствараеце атмасферу цяпла і ўтульнасці ў доме, пастаянна вучыцеся, дасягаеце вялікіх прафесійных поспехаў, актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскіх справах і палітыцы. Часта пераўзыходзіце нас, мужыкоў», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, мы ўсе разам пабудавалі і адстаялі незалежную Беларусь. «І ў гэтым ваша вялікая заслуга. Наша заслуга таксама немалая. Мы гэта ўсё рабілі дзеля вас. Не было б вас, не было б тых спраў, якія ўласцівы сапраўдным мужчынам. Упэўнены, у поўнай меры гэта адносіцца да ўсіх жанчын, якім я сёння з велізарным задавальненнем уручу дзяржаўныя ўзнагароды», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і захаплення Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шматдзетным маці. «Вы выконваеце сваю галоўную і важную місію на зямлі, — сказаў Прэзідэнт. — І не трэба казаць, што жанчыны — гэта слабы пол. Вы моцныя і мацнейшыя за нас. Вы не проста адказна і добрасумленна ставіцеся да справы, але і нам, мужчынам, даяце матывацыю да працы, натхненне для творчасці, становіцеся апорай у цяжкіх сітуацыях, часам немагчымых».

Напярэдадні веснавога свята самыя цёплыя віншаванні адрасаваў кіраўнік краіны ўсім жанчынам — матулям, сёстрам, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам.

«Беларускія жанчыны — гэта не проста наша багацце, гэта здабытак нацыі. Дазвольце мне павіншаваць усіх вас з узнагародамі і высокімі званнямі. Абсалютна ўпэўнены, што гэта добрая традыцыя захаваецца назаўсёды», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што ўсе ўзнагароды і званні маюць асаблівую вагу ў сённяшняй сітуацыі. Генералаў, якія атрымалі пагоны, кіраўнік краіны назваў людзьмі, якім можна давяраць і якія здольныя абараніць нашу краіну.

«І вы, жанчыны, нараджаючы для нас дзяцей павінны быць абсалютна ўпэўненыя, што вы і вашы дзеці знаходзіцеся пад нашай жалезнай аховай. Вы за гэта не турбуйцеся і не хвалюйцеся. Мы, сапраўды, вас нікому не аддадзім», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ордэнам Маці ўзнагароджаны Ганна Бадрак, Алена Варановіч, Алена Дзергаўка, Ганна Еўдакімава, Надзея Кавалёва, Ганна Караваева, Святлана Краўчанка, Вольга Лісоўская, Іна Постнік, Вера Філяновіч.

Ордэн Пашаны атрымалі Святлана Дабравольская, аператар машыннага даення ААТ«Цішоўка», Алена Леановіч, галоўны ўрач Віцебскай абласной радзільні.

Ордэна Францыска Скарыны ўдастоена Аксана Якубоўская, дырэктар гімназіі № 33 Мінска.

Медаль «За працоўныя заслугі» атрымала хірург Тарэса Жаткоўская, Алена Кухарэвіч, першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» прысвоенае Валянціне Клімовіч, аператару машыннага даення ААТ «Світанак імя К.П. Арлоўскага», Валянціне Лапацентавай, галоўнаму заатэхніку вытворчага кааператыва «Калгас „Радзіма“», званне «Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў» — Жане Батурыцкай, начальніку ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені ўзнагароджаны Дзмітрый Альховік, начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення МА, Яўгеній Архірэеў, начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следкама, Уладзіслаў Будзік, начальнік 72-га гвардзейскага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл, Аляксандр Васільеў, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, Міхаіл Грыб, начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, Ігар Касінскі, начальнік 432-га ордэна Чыровонай Зоркі галоўнага ваеннага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл, Сяргей Новік, начальнік упраўлення аварыйна-выратавальных служб і ліквідацыі наздвычайных сітуацый МНС, Алег Эйбатаў, начальнік 21-га пагранічнага атрада пагранічнай службы.

Званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл» прысвоена Вячаславу Старкову, начальніку войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл, медаль Францыска Скарыны — Вользе Няфёдавай, артыстцы драмы тэатра Янкі Купалы.

Званне генерала-маёра прысвоена Дзмітрыю Шахраеву, Андрэю Паўлючэнка, Мікалаю Карпенкову, Уладзіміру Купрыянюку, Раману Падлінёву, Генадзю Казакевічу.


Жана Батурыцкая, начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС:

«Па спецыяльнасці я заўсёды займалася дзейнасцю, звязанай з выкананнем прыгавораў. Акрамя таго заўсёды ўдзельнічала ў законатворчай дзейнасці. Трэба сказаць, што я прымала ўдзел у распрацоўцы ўсіх законаў аб амністыі, якія рыхтаваліся ў нас з 1996 года. То бок гэта 16 праектаў і законаў, якія потым былі прыняты кіраўніком дзяржавы. Я арганізоўвала выкананне законаў аб амністыі ў нашых установах выканання пакарання.

Кожная работа, і мая таксама, патрабуе аддаваць сябе, калі ты хочаш стаць прафесіяналам. Ты жывеш працай, пастаянна вучышся, вывучаеш чыйсьці вопыт, чытаеш шмат літаратуры, маеш зносіны з калегамі. Ты заўсёды ў руху. Нельга адбыцца ў прафесіі, знаходзячыся на адной планцы, трэба ўдасканальвацца.

Я ганаруся, што магу аб’ядноўваць жаноцкасць, сям’ю і службу. Я атрымліваю задавальненне і ад аднаго, і ад другога».


Вольга Няфёдава, артыстка драмы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:

«Для ўсіх было дзіўным, што мы ўсё-такі адкрылі 101-ы сезон 3 сакавіка пасля 7 месяцаў, калі павінна было адбыцца адкрыццё. Як учора прымаў глядач — нешта неверагоднае! Мы жартавалі, што, мабыць, так «Паўлінку» прымалі толькі ў 1944-годзе. Людзі не адпускалі, крычалі «Дзякуй». Мы ўсе былі крануты да слёз, бо была зроблена вялікая праца. Нас засталося мала, каб выпусціць спектакль. Я думаю, усё наперадзе… Для маладых рабят, гэта было баявое хрышчэнне. Яны казалі, што такога не чакалі, дзякавалі за магчымасць выходзіць на гэту сцэну.

Я ўпершыню ў Палацы Незалежнасці, мне вельмі падабаецца тут і загадваю жаданне, бо калі першы раз недзе з’яўляешся, неабходна загадаць жаданне».


Мікалай Карпянкоў, намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі:

«Адчуваю хваляванне і гонар. Гонар за калектыў, якім кірую. Унутраныя войскі — асноўная сіла і магутнасць Міністэрства ўнутраных спраў. Там служаць самыя адданыя і надзейныя абаронцы нашай Айчыны. Перад усім маё званне — заслуга калектыву. Ён гатовы з поспехам выканаць усе адказныя задачы, якія перад намі сталі. Мы, камандзіры, выконвалі складаныя задачы, не баяліся рызыкаваць, хацелі наступаць, перамагаць, хацелі хуткага навядзення парадку. Мы адчувалі, што кіраўнік краіны ўсё трымае пад кантролем, валодае абстаноўкай. Мы бачылі разумныя рашэнні і атрымлівалі дакладныя загады, а ў самыя складаныя моманты кіраўнік дзяржавы разам з намі знаходзіўся ў баявым парадку, уяўляючы сабой мужнасць і прыклад таго, як трэба любіць і абараняць сваю радзіму. Такім чынам, аб’яднаўшыся, мы прыйшлі да перамогі.

Хачу сказаць, што наш абавязак перад сённяшнім і будучым пакаленнямі — захаваць краіну, і мы яе захаваем, чаго б гэта ні каштавала. Усведамляем свой абавязак па ахове бяспекі нашай Радзімы, захаванні нацыянальнага суверэнітэту. Мы гатовы да выканання задач любой складанасці».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.