Вы тут

У 2020 годзе беларускія энцыклапедысты выдалі 77 найменняў кніг


Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь надае вялікую ўвагу развіццю айчыннага кнігавыдання. І выяўляецца гэта найперш — праз працу дзяржаўных кніжных выдавецтваў. І пандэмічная сітуацыя, розныя эканамічныя складанасці не з’яўляецца перашкодай у плённай працы выдаўцоў. Як прыклад — дзейнасць выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».


У 2020 годзе беларускія энцыклапедысты выдалі 77 найменняў кніг. Сярод іх — і выданні, якія адлюстроўваюць ваенную тэматыку, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Гэта — і серыі «Беларусь памятае. У імя жыцця і міра», «Беларусь памятае. Трагедыя і праўда жыцця», і чарговыя тамы ўнікальнага шматабсяжнага па зместу праекта рэгіянальных энцыклапедый. Выйшлі ў 2020 годзе тамы, прысвечаныя Магілёўскай і Віцебскай абласцям.

Шырокі розгалас у чытача займела энцыклапедыя «Уладзімір Караткевіч», дзе пад адной вокладкай выдавецтва аб’яднала каля 1000 артыкулаў. Прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, выданне ўжо не аднойчы прэзентавалася на розных пляцоўках. Пра яго шмат пішуць у перыядычным друку, у сацыяльных сетках.

Цікавым падаецца і энцыклапедыя «Жыровічы. Пад святым пакровам. Энцыклапедыя». Гістарычнай святыні Беларусі прысвечана цэлая энцыклапедыя! Такі вопыт, відавочна, выявіўся толькі ў Беларусі. На тэму канфесійнага жыцця ў Беларусі — і альбом «Храм-помнік зямлі беларускай», які атрымаў Гран-пры на конкурсе «Мастацтва кнігі-2020».

Цікавасць у аматараў выяўленчага мастацтва, несумненна, выклічуць і альбомы «Зямля і неба Фердынанда Рушчыца», «Беларская акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс», «І рай, і боль на песеннай зямлі. Графіка беларускіх мастакоў 20–30-х гг. XX ст.»

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Культура

У Гомелі, на плошчы Перамогі, — Свята Кнігі!

У Гомелі, на плошчы Перамогі, — Свята Кнігі!

ВД «Звязда» 29 мая прадставіць сваіх аўтараў — членаў Саюза пісьменнікаў і іх новыя кнігі.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.