Вы тут

У Viber з'явілася функцыя абароны ад званкоў ад невядомых кантактаў


У мэсэнджары Viber з'явілася функцыя «Абарона ад лішніх званкоў», пры актывацыі якой карыстальнік не будзе атрымліваць апавяшчэнні аб званках з нумароў, якія не ўваходзяць у яго спіс кантактаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.


Новая функцыя даступная ў апошняй версіі Viber для ўсіх карыстальнікаў з беларускімі нумарамі мабільных тэлефонаў.

Каб актываваць функцыю, трэба адкрыць раздзел «Яшчэ», увайсці ва ўкладку «Налады», затым выбраць «Выклікі і паведамленні» і ўключыць тумблер насупраць пункта «Абарона ад лішніх званкоў». Пасля гэтага карыстальнік не будзе атрымліваць уваходныя відэа- і аўдыёзванкі ад невядомых кантактаў.

Як паведамілі ў Viber, інфармацыя аб гэтых званках будзе захавана толькі ў спісе чатаў як «Прапушчаны выклік», а таксама ў раздзеле «Нядаўнія выклікі». Так, карыстальнікі не прапусцяць нічога важнага і змогуць ператэлефанаваць пры неабходнасці.

«На фоне частых выпадкаў махлярства праз мэсэнджары ў Беларусі, мы хочам даць магчымасць нашым карыстальнікам засцерагчы сябе ад зносін з невядомымі кантактамі», — адзначыла старэйшы дырэктар па развіцці Rakuten Viber Ганна Мігаль.

Пры гэтым, функцыя не ўключана па змаўчанні, і карыстальнік сам вырашае, ці хоча ён цалкам забараніць званкі ад незнаёмых яму людзей у Viber ці пакінуць такую магчымасць.

У кампаніі адзначылі, што Беларусь стала адной з першых краін, у якіх запушчана гэтая опцыя. На дадзены момант функцыя «Абарона ад лішніх званкоў» даступная на прыладах на базе Android і iOS, а таксама на камп’ютарнай версіі прыкладання.

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.