Вы тут

Песню бярыце з сабою. Дарога да маці


Аляксандр Быкаў (нар. 1954) — беларускі паэт. Нарадзіўся ў г. Барысаве. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У розныя гады працаваў у заводскай газеце «Трыбуна наватара», мядзельскай раённай газеце «Нарачанская зара». Аўтар зборнікаў вершаў «Кветка папараць», «Пад небам бусліным», «За межы круга», «І тым не менш...», зборніка прозы «Бабуліны макі». Лаўрэат прэміі «Залаты купідон».


Гэтай песняй хачу павіншаваць усіх дзяўчат, жанчын і матуль нашай краіны са святам 8 Сакавіка! Няхай у вашым жыцці пануюць каханне, шчасце і дабрабыт!

Вершы — Аляксандр БЫКАЎ, Яўген КСЯНЕВІЧ

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Гэта святое, адзінае,

Быццам святло бяроз:

Маці, што нарадзіла,

Кут, дзе прадзеццца лёс.

Многіх у свет грымотны

Сцежка даўно звяла...

Маці у час самотны

Гляне на ўскрай сяла.

Прыпеў (2 разы):

Дарога да маці,

Бацькоўскага дому —

Калыска для шчасця,

Натхнення і плёну.

2. Ціха навокал, ціха,

Сонца садзіцца за сад.

Толькі ў гняздзе бусліха

Спаць кладзе буслянят.

Заўтра над родным краем

Дзень зноў абудзіць слых.

Маці заўжды чакае

З выраю птушак сваіх.

Прыпеў (2 разы).

Рубрыку вядзе кампазітар Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.