Вы тут

Кубракоў: Беларуская міліцыя гатовая да любых выклікаў і пагроз


Беларуская міліцыя гатовая да любых выклікаў і пагроз, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, адказваючы на пытанне пра гатоўнасць міліцыі да магчымых акцый пратэсту ў вясновы перыяд, перадае БЕЛТА.


«Беларуская міліцыя ўжо паказала, што мы гатовыя да любых выклікаў і пагроз, — сказаў Іван Кубракоў. — Хачу ўсім сказаць, што галоўная задача міліцыі і асноўная праца супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, на самай справе, не бачная. Не проста так раскрываюцца злачынствы — гэта карпатлівая, штодзённая праца. Таму і тут мы ўжо працуем на прафілактыку».

Міністр дадаў: «Мы ведаем людзей, якія заклікаюць. Памятаеце, калі на Усебеларускі сход спрабавалі таксама некаторыя заклікаць на вуліцу, зладзіць хаос. Усе гэтыя людзі былі ўсталяваныя, затрыманыя і прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці».

Сёння Іван Кубракоў прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале ўскладання вянкоў да помніка супрацоўнікам АУС і ваеннаслужачым унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.