Вы тут

Еўрасаюз пачаў экспертызу вакцыны «Спадарожнік V»


Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (ЕМА) пачало працэдуру паслядоўнай экспертызы рэгістрацыйнага дасье вакцыны «Спадарожнік V», паведамляе ТАСС са спасылкай на Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).


«РФПІ аб’яўляе аб пачатку працэдуры паслядоўнай экспертызы рэгістрацыйнага дасье расійскай вакцыны супраць каранавіруса „Спадарожнік V“ Камітэтам па лекавых сродках для медыцынскага прымянення Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Рашэнне камітэта аб пачатку працэдуры паслядоўнай экспертызы прынята з улікам вынікаў лабараторных і клінічных даследаванняў вакцыны на дарослых. EMA правядзе ацэнку адпаведнасці вакцыны «Спадарожнік V» устаноўленым у ЕС стандартам па эфектыўнасці, бяспецы і якасці.

Паводле слоў кіраўніка РФПІ Кірыла Дзмітрыева, адабрэнне EMA дасць магчымасць забяспечыць вакцынай «Спадарожнік V» 50 млн жыхароў ЕС, пачынаючы з чэрвеня 2021 года. «Партнёрства па вакцыне павінна стаяць вышэй за палітыку, і супрацоўніцтва з EMA з’яўляецца выдатным прыкладам, які пацвярджае, што толькі аб’яднанне намаганняў здольна перамагчы пандэмію», — сказаў Кірыл Дзмітрыеў.

Некалькі дзяржаў ЕС ужо адобрылі прымяненне «Спадарожнік V» у індывідуальным парадку, не чакаючы агульнаеўрапейскай рэгістрацыі прэпарату з боку EMA. Цяпер вакцына зарэгістравана ў Венгрыі і Славакіі.

«Спадарожнік V» уваходзіць у тройку сусветных вакцын супраць каранавіруса па колькасці атрыманых адабрэнняў дзяржаўнымі рэгулятарамі. На сёння «Спадарожнік V» зарэгістравалі 42 краіны з агульным насельніцтвам больш за 1,1 млрд чалавек.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.