Вы тут

ENSREG ухваліла папярэднюю справаздачу аб партнёрскім аглядзе нацплана па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС


Еўрапейская група рэгулятараў ядзернай бяспекі (ENSREG) зацвердзіла папярэднюю справаздачу аб партнёрскім аглядзе нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Дакумент прыняты на аснове кансенсусу, паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга.


У заяве старшыні ENSREG Марты Жыякавай, размешчанай на сайце арганізацыі па выніках прынятага дакумента, адзначаецца прагрэс беларускага боку, дасягнуты ў частцы разгляду рэкамендацый ENSREG па прыярытэтных пытаннях нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС. Кіраўнік ENSREG станоўча ацаніла супрацоўніцтва з беларускім бокам у рамках праведзенай работы.

Бяспека ядзерных установак у ЕС і ў суседніх краінах з’яўляецца вышэйшым прыярытэтам Еўрапейскай камісіі і нацыянальных органаў ядзернай бяспекі ЕС, адзначаецца на сайце ЕК. Камісія працягне ўзаемадзеянне з Беларуссю для забеспячэння найвышэйшага ўзроўню бяспекі ў працэсе ўводу ў эксплуатацыю АЭС.

Як паведамлялася, эксперты Еўрапейскай камісіі і ENSREG наведалі пляцоўку БелАЭС 9-10 лютага 2021 года ў рамках партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў станцыі. У склад групы пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Фінляндыі (STUK) Петэры Ційпана ўвайшлі прадстаўнікі Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Украіны, Фінляндыі. Яны наведалі аб’екты станцыі, азнаёміліся з матэрыяламі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб рэалізацыі мерапрыемстваў нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, а таксама задалі пытанні прадстаўнікам Дзяржатамнагляду, Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі, групе праекціроўшчыкаў АТ ІЧ «АСЭ» і непасрэдна спецыялістам атамнай станцыі. Як адзначылі самі эксперты па выніках візіту, беларускі бок аказаў ім поўнае садзейнічанне ў рабоце.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга, партнёрская праверка ўключае некалькі этапаў. Лютаўскі візіт — адзін з іх. Наперадзе больш працяглы візіт экспертаў на БелАЭС, тэрміны якога будуць залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі.

Беларусь на добраахвотнай аснове правяла ў 2016-2018 гадах стрэс-тэсты БелАЭС па метадалогіі ЕС. Пры гэтым ацэньвалася наяўнасць «запасаў бяспекі» над патрабаваннямі, усталяванымі нацыянальным заканадаўствам. Крытэрыі стрэс-тэстаў уключалі праверку надзейнасці атамнай станцыі на выпадак стыхійных бедстваў, у прыватнасці землятрусаў і паводак, а таксама розных тэхнагенных аварый. Акрамя таго, аналізаваліся рызыкі, звязаныя з чалавечым фактарам. У выніку дэфіцытаў бяспекі на АЭС не выяўлена. Па выніках стрэс-тэстаў нацыянальным рэгулятарам — Дзяржатамнаглядам — быў падрыхтаваны нацыянальны план дзеянняў, які абагульніў як рэкамендацыі па выніках нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. Дакумент змяшчае 23 пункты з тэрмінамі рэалізацыі ў перыяд з 2019 па 2025 г. Частка рэкамендацый ужо выканана.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.