Вы тут

У 2020 годзе забяспечаны прырост узроўню даходаў насельніцтва


Гэта адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, як перадае прэс-служба ўрада.


pixabay.com

«Летась устойліва павышалася заработная плата. Яе рэальны рост па эканоміцы ў цэлым склаў 108,2 працэнта, па бюджэтнай сферы — больш за 113 працэнтаў. Выкананы галоўны мэтавы арыенцір — суадносіны зарплаты бюджэтнікаў да сярэдняй па краіне перавысілі 80 працэнтаў. Практычна цалкам вырашылі задачу па зніжэнні колькасці арганізацый з заробкам менш за 500 рублёў», — сказаў
віцэ-прэм'ер.

Статыстыка за студзень гэтага года сведчыць, што яшчэ даволі значная колькасць арганізацый знаходзіцца ў памежным стане і не мае ўстойлівага перавышэння над зададзеным параметрам.

Па словах Ігара Петрышэнкі, сёлета задача больш амбіцыйная — «падцягнуць» зарплату ў арганізацыях, у якіх яна не перавышае сярэднюю па галіне.

«Што датычыцца бюджэтнай сферы, то тут патрэбна выразная стратэгія, як будзем рухацца далей. Мэтавыя задачы вызначаны, у тым ліку па асобных катэгорыях работнікаў — педагогам, урачам і іншым. Цалкам відавочна, што тут прыйдзецца задзейнічаць усе магчымыя крыніцы і рэзервы — ад развіцця пазабюджэтнай дзейнасці да аптымізацыі сеткі і пераходу на нарматыўна-мэтавы прынцып бюджэтавання галін», — заявіў намеснік прэм'ер-міністра.

Таксама ён падкрэсліў, што ключавым кірункам работы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў бягучай пяцігодцы застаецца выпрацоўка эфектыўных мер дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. На VІ Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнтам даручана распрацаваць праграму «Шматдзетная Беларусь» і напоўніць яе дзейснымі мерамі.

Акрамя таго, намеснік прэм'ер-міністра дадаў, што найважнейшым інструментам падтрымкі грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з'яўляецца сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Толькі за 2020 год яе атрымальнікамі стала звыш 305 тыс. чалавек, што на 3,5 працэнта больш у параўнанні з 2019 годам.

Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на далейшае ўдасканаленне пенсійнай сістэмы — кожны чацвёрты жыхар нашай краіны сёння з'яўляецца атрымальнікам гэтых выплат.

«Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на названыя мэты перавысілі ў 2020 годзе 13,3 млрд рублёў. Гэта больш за 9 працэнтаў ВУП. У няпростых эканамічных умовах не дапушчана зніжэння пакупніцкай здольнасці пенсій. Іх рост у рэальным выражэнні забяспечаны на ўзроўні 4 працэнтаў», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Ён звярнуў увагу на пытанні, якія датычацца сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На яго думку, актуальнасць і значнасць гэтых пытанняў для эканомікі і грамадства будзе толькі нарастаць, бо да 2030 года кожны пяты жыхар нашай краіны перасягне 65 гадоў.

Загаловак у газеце: Амбіцыйныя задачы па заробках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».